Базыліка Сьвятых Пятра і Паўла (Познань)
Катэдра | |
Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла
Bazylika archikafedralna Świętyh ApostoŁów Piotra i PawŁa w Poznaniu | |
Краіна | Польшча |
Горад | Познань |
Каардынаты | 52°24′41″ пн. ш. 16°56′52″ у. д. / 52.41139° пн. ш. 16.94778° у. д.Каардынаты: 52°24′41″ пн. ш. 16°56′52″ у. д. / 52.41139° пн. ш. 16.94778° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Познанская архідыяцэзія |
Тып будынка | базыліка |
Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
Дата заснаваньня | X стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | 15 лютага 1945 |
Статус | катэдральны сабор |
Сайт | katedra.archpoznan.pl |
Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла | |
Катэдральны сабор Сьвятых Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Архікатэдра́льная базы́ліка сьвяты́х Пятра́ і Па́ўла ў По́знані (па-польску: Bazylika archikafedralna Świętyh ApostoŁów Piotra i PawŁa w Poznaniu) — адзін з найстаражытнейшых касьцёлаў Польшчы, найстаражытнейшая польская катэдра, заснаваньне якой адносіцца да X стагодзьдзя. Катэдральны сабор архідыяцэзіі Познані. Разьмяшчаецца на востраве Тумскім, які знаходзіцца на паўночным усходзе ад цэнтру гораду Познань.
Гісторыя
рэдагавацьПершапачаткова будынак катэдры быў узьведзены ў другой палове X стагодзьдзя на тэрыторыі ўмацаванага паселішча (грод) Познані, якое знаходзілася на цяперашнім востраве Тумскім («Катэдральным востраве»). Гэтае паселішча было адным з найважнейшых палітычных цэнтраў раньняй польскай дзяржавы і ўключала ў сябе княскі палац (раскапаны археолягамі ў 1999 годзе пад касьцёлам Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, які знаходзіцца ў пярэдняй частцы катэдры). Палац уключаў у сябе капліцу, магчыма пабудаваную для Дубраўкі, жонкі-хрысьціянкі першага князя Польшчы Мешка I. Сам Мешка І ахрысьціўся ў 966 годзе, што стала важнай вехай у хрысьціянізацыі Польшчы і ўмацаваньні дзяржавы. У гэты ж прыкладна час і быў узьведзены сабор; статус катэдральнага ён атрымаў у 968 годзе, калі першы біскуп Польшчы Ёрдан быў прызначаны папам Янам XIII.
У якасьці свайго сьвятога апекуна катэдра атрымала Апостала Пятра, бо была першай катэдрай у краіне. Першы будынак катэдры быў выкананы ў дараманскім стылі і складаў 48 мэтраў у даўжыню. Фрагмэнты гэтага будынка да гэтага часу можна ўбачыць у сутарэньнях цяперашняй катэдры. Першы касьцёл праіснаваў каля 70 гадоў да пэрыяду масавага паўстаньня язычнікаў і захопу Познані чэскім князем Бржэціславам I (1034—1038). У далейшым катэдра была адноўленая ўжо ў раманскім стылі, рэшткі гэтага будынку бачныя ў паўднёвай вежы сучаснага збудаваньня.
У XIV—XV стагодзьдзях катэдра была перабудаваная ў гатычным стылі. У гэты ж час быў даданы вянец капэлаў. Пажар 1622 году прычыніў храму такія вялікія страты, што ён патрабаваў поўнай рэканструкцыі, якая была праведзена ў стылі барока. У наступны раз катэдра была сур’ёзна пашкоджаная агнём у 1772 годзе і адноўленая ў нэаклясычным стылі. У 1821 годзе Піюс VII павысіў статус катэдры да Metropolitan Archicatedral і дадаў ёй другога сьвятога апякуна — Апостала Паўла. Апошнія вялікія разбурэньні храм выпрабаваў 15 студзеня 1945 году, падчас вызваленьня Познані ад немцаў. Разбурэньні былі настолькі сур’ёзнымі, што катэдру было вырашана аднаўляць у ранейшым гатычным стылі, грунтуючыся на руінах сярэднявечнага будынку, якія адкрыліся ў выніку пажару. Катэдра была наноў адбудаваная 29 чэрвеня 1956 году. У 1962 годзе папа Ян XXIII надаў храму ганаровы статус малой базылікі.
Вядомыя пахаваньні
рэдагавацьКатэдра ёсьць месцам пахаваньня наступных валадароў:
- 992 — Мешка I
- 1025 — Баляслаў I Храбры
- 1034 — Мешка II
- 1058 — Казімер I
- 1239 — Уладзіслаў Адоніч
- 1257 — Пшэмысл I
- 1279 — Баляслаў Набожны
- 1296 — Пшэмысл II
Галерэя
рэдагаваць-
Фасад катэдры ў нэаклясычным стылі (ілюстрацыя 1798 году)
-
Надмагільлі Мешка I і Баляслава I Храбрага
-
Мячыслаў I (мастак Януарый Сухадольскі
-
Скляпеньні Залатой капэлы
-
Помнік Мешка I і Баляславу I Храбраму (скульптар Крыстыян Даніэль Раух)
-
Плян катэдры