Леў III (папа рымскі)
Леў III (па-лацінску: Leo PP. III; 750, Рым — 12 чэрвеня 816) — папа рымскі з 27 сьнежня 795 году па 12 чэрвеня 816 году.
па-лацінску: Leo PP. III | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 750[1] |
Памёр | мерк. 12 чэрвеня 816[2][1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[3] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, каталіцкі біскуп |
Дзень памяці | 12 чэрвеня |
Кардынал-прэсьбітар тытулярнай царквы Санта-Сусана. Зь дзяцінства выхоўваўся ў Лятэране. Быў абраны папам рымскім 27 сьнежня 795 году, стаўшы пераемнікам Адрыяна I. Зь першых жа дзён пантыфікату ўзяў курс на зьвяз з Карлам Вялікім, якому рымляне, паводле прапановы папы, прысягнулі на вернасьць. Гэта азначала, што франкаўскі кароль стаўся сувэрэнам Рыму, а папская канцылярыя стала датаваць свае дакумэнты гадамі ўступленьня ва ўладу караля й папы.
У 799 годзе праціўнікі Льва, сваякі папы Адрыяна I, паднялі супраць яго мяцеж, абвінавачваючы яго ў распусьце і клятвапарушэньні, на яго быў зьдзейсьнены напад, яго зацягнулі ў царкву й зьбілі да крыві, спрабуючы адрэзаць язык й выкалаць вочы. З дапамогай герцага Спалета Леў зьбег да Карла, які аднавіў яго на папскім пасадзе. У падзяку Леў вянчаў Карла імпэратарскай каронай 25 сьнежня 800 году.
Пасьля сьмерці Карла Вялікага 28 студзеня 814 году адбылася новая змова супраць папы, які жорстка расправіўся са сваімі ворагамі ў Рыме. У 1673 годзе быў кананізаваны каталіцкай царквой, папам Клімэнтам X.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛеў III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Леў III. Catholic Encyclopedia
- ^ а б BeWeB
- ^ Delogu P., autori vari LEONE III, santo // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.