Даната Брамантэ
Даната ды Паскукіё ды Антоніё дэта іль Брамантэ (па-італьянску: Donato di Pascuccio di Antonio detto il Bramante, 1444, Фэрміньняна — 11 красавіка 1514, Рым) — заснавальнік і найбуйнейшы прадстаўнік архітэктуры Высокага Адраджэньня. Ягонай самай вядомай працай зьяўляецца галоўны храм заходняга хрысьціянства — базыліка Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
Даната Брамантэ | |
Імя пры нараджэньні | Donato Bramante |
---|---|
Дата нараджэньня | 1444 |
Месца нараджэньня | Фэрміньняна |
Дата сьмерці | 11 красавіка 1514 |
Месца сьмерці | Рым |
Занятак | жывапіс архітэктура |
Навуковая сфэра | архітэктура і малярства |
Плынь | Высокае Адраджэньне |
Працы | Сабор Сьвятога Пятра Санта-Марыя-дэля-Пачэ Санта-Марыя-дэле-Грацыё Тэмп’ета |
Біяграфія
рэдагавацьДаната Брамантэ нарадзіўся ў Монтэ Асдруальда (цяпер Фэрміньняна). Юнацтва ён правёў ва Ўрбіна, дзе выпрабаваў уплыў мастакоў П’ера дэля Франчэскі і Лючана Ляўраны. Пачынаў як жывапісец. У 1476 годзе быў запрошаны ў гэтай якасьці ў Мілян да двару герцага Лядавіка Мора, дзе сустрэўся з Леанарда да Вінчы, ідэі якога ў галіне горадабудаўніцтва вырабілі на яго вялікі ўплыў.
Мілянскі пэрыяд Брамантэ доўжыўся 20 гадоў. Ён узьвёў некалькі будынкаў, напрыклад, алтарную частку царквы Санта-Марыя-дэле-Грацыё. З 1499 году пасьля захопу Міляна францускімі войскамі зьехаў у Рым. Тут мастацтва Брамантэ набыло клясычную чысьціню й манумэнтальнасьць. Найбольшай плястычнай цэласьці ён дасягнуў у маленькай капліцы-ратондзе Тэмп’ета (1502) ў двары кляштара Сан-П’етра ін Мантарыё. За папам Юліюсам II стаў галоўным папскім архітэктарам; з 1503 году вёў паводле даручэньня Юліюса II шырокія працы ў Ватыкане (двор Сан-Дамаза й двор Бэльвэдэр). Спраектаваў і пачаў будаваць галоўны храм Рыма — Сабор Сьвятога Пятра ў Ватыкане (з 1505) і пасьпеў узьвесьці храм да вышыні арак. Творчасьць Брамантэ — адна зь вяршыняў архітэктуры Адраджэньня.
У комплексе Ватыканскага палаца знаходзяцца дзьве пабудовы Брамантэ — двары Бэльвэдэр (1503—1545) і Сан Дамаза (каля 1510). Іншыя выбітныя працы Брамантэ ўлучаюць храм Тэмп’ета ў двары кляштара Сан П’етра ін Мантарыё (1502), нутраны дворык царквы Санта-Марыя-дэля-Пачэ і фасад паляцца Канчэлерыя (1499-1511), аднаго з найбольш вытанчаных рэнэсансавых палацаў у Рыме.
Літаратура
рэдагаваць- Arnaldo Bruschi, Bramante architetto, Roma-Bari, 1969.
- Arnaldo Bruschi, Bramante, Laterza, 1973.
- Bramante milanese e l'architettura del Rinascimento lombardo , atti del seminario di studi a cura di Christoph L. Frommel; Luisa Giordano; Richard Schofield, Padova 2005
- E. H. Gombrich, Norma e forma. Studi sull'arte del Rinascimento, Torino, 1964
- Stefania Buganza, Qualche considerazione sui primordi di Bramante in Lombardia in "Nuovi Studi" 11, 2005.
- Horst Bredekamp, "La fabbrica di San Pietro. Il principio della distruzione pruduttiva", Torino, Einaudi, 2005
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДаната Брамантэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра мастацтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |