Аляксандар Шлюбскі

(Перанакіравана з «А. Шлюбскі»)

Алякса́ндар Ану́фрыевіч Шлю́бскі (16 чэрвеня 1897, вёска Межава, цяпер Расонскі раён — 1941) — беларускі этнограф, фальклярыст і бібліёграф. Крыптанімы, псэўданімы: А; А. Г.; А. Ш.; Ал. Ш.; Гаротная, Алеся; Зьвястун; Зьніч, А.; Зьніч, Ал.; Казальнік; Ш-скі, Ал.; Этнограф[1].

Аляксандар Шлюбскі
Дата нараджэньня 16 чэрвеня 1897(1897-06-16)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці не раней за 26 жніўня 1942
Месца вучобы
Занятак этнограф, фальклярыст, бібліёграф, літаратуразнаўца
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

У 1922 г. скончыў Віцебскае аддзяленьне Маскоўскага археалягічнага інстытуту. У 1918—23 г. удзельнічаў у арганізацыі архіваў у Вяліжы, Віцебску, Воршы, Полацку. 3 1923 г. працаваў у Інбелкульце, у 1929—30 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. Друкаваўся ў часопісах «Наш край», «Полымя», «Маладняк», у газэце «Савецкая Беларусь». Склаў разгорнутую інструкцыю «Зьвесткі па зьбіраньні вуснай народнай творчасьці ў Беларусі» (1919). Выступаў з артыкуламі пра культурна-асьветнае жыцьцё Віцебшчыны, Менску, пра падзеі грамадзянскай вайны на Беларусі, пра гісторыю беларускай літаратуры, пэрыядычнага друку: «Канфіскацыя твораў Дуніна-Марцінкевіча» (1923), «Да гісторыі канфіскацыі „Нашай нівы“ (1925), „Мужыцкая праўда“ К. Каліноўскага» (1926). Дасьледаваў старажытныя вераваньні, матэрыяльную культуру беларусаў. Аўтар нарысаў-партрэтаў Е. Раманава, М. Нікіфароўскага, 3. Бядулі, У. Дабравольскага.

У творчай дзейнасьці вучонага ёсьць дзьве фундамэнтальныя працы, якія не страцілі свайго значэньня і сёньня. Першая — грунтоўны бібліяграфічны даведнік «Матэрыялы да беларускае бібліяграфіі» (т. 4. Этнаграфія. 1927). У ёй сабраны, пазначаны, сыстэматызаваны велізарны матэрыял — усё, што пісалася, публікавалася пра духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў у рускай і польскай навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, пэрыядычных выданьнях, назапашвалася ў архіўных сховішчах. Прадоўжыць гэту працу Шлюбскага, нягледзячы на неаднаразовыя спробы вучоных, не ўдалося. Другая грунтоўная праца А. Шлюбскага (яна найбольш ацэньваецца фальклярыстамі) — яго «Матэрыялы да вывучэньня фальклору і мовы Віцебшчыны» (ч. 1-2, 1927-28). Першапачатковая аўтарская назва збору «Крывічы». Збор зьмяшчае каляндарную і сямейна-абрадавую творчасьць Віцебшчыны як этнаграфічнага рэгіёна. Кожнаму апублікаванаму цыклу Шлюбскі перадпаслаў бібліяграфію ўжо сабраных народна-паэтычных твораў, прадмову, у якой улічаны абрадавыя аспэкты рэгіянальнага фальклёру. Запісы зроблены і пададзены з улікам дыялектных асаблівасьцей мовы ўсяго Падзьвіньня.

Арыштаваны ДПУ БССР 3.4.1930 па справе «Саюза вызваленьня Беларусі»; паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 высланы тэрмінам на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад (па гэтай справе рэабілітаваны 19.9.1960). Паўторна арыштаваны ў чэрвені 1935 УНКВД па Ленінградзкай вобл. Асобай нарадай пры НКУС СССР 16.11.1935 прыгавораны да 3 гадоў пазбаўленьня волі. Далейшы лёс невядомы. У 1990 пракуратура Ленінграда адмовіла ў рэабілітацыі па гэтай справе. Групавая справа А. Шлюбскага і інш. № 20951-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.

Літаратура

рэдагаваць