Аўга́нская лісі́ца (Vulpes cana) — драпежны сысун роду лісаў сямейства сабачых. Занесена ў Чырвоную кнігу.

Аўганская лісіца
Аўганская лісіца
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпХордавыя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
НадатрадLaurasiatheria
АтрадДрапежныя
ПадатрадСабакападобныя
СямействаСабачыя
РодЛіс
ВідАўганская лісіца
Бінамінальная намэнклятура
Vulpes cana Blanford, 1877

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Аўганская лісіца — дробная лісіца. Вышыня ў карку — каля 30 см, даўжыня цела — 40—50 см, даўжыня хваста — 33—41 см, вышыня вуха — каля 9 см; вага — 1,5—3 кг. Афарбоўка зімовай поўсьці буравата-шэрая, з прыкметным налётам, якія распаўсюджваюцца і па версе доўгага пульхнага хваста.

Распаўсюджаньне

рэдагаваць

Сустракаецца ад усходніх рэгіёнаў Блізкага Ўсходу да Аўганістану. Знойдзена ў наступных краінах: Аўганістан, Эгіпет (Сынай), Іран, Ізраіль, Ярданія, Аман, Пакістан, Саудаўская Арабія, Туркмэністан, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Емэн. Асноўная частка арэалу — Усходні Іран, Аўганістан і Паўночна-Заходні Індастан. Зь іншых вобласьцей выгляд выключаны міжвідавай канкурэнцыяй з рудымі лісіцамі.