Ашмянцы (Ваўкавыскі раён)

вёска ў Ваўкавыскім раёне

Ашмянцы́[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ваўкавыі. Уваходзяць у склад Ваўкавыскага сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Ашмянцы
лац. Ašmiancy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Ваўкавыскі
Насельніцтва: 82 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231921
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°9′31″ пн. ш. 24°33′28″ у. д. / 53.15861° пн. ш. 24.55778° у. д. / 53.15861; 24.55778Каардынаты: 53°9′31″ пн. ш. 24°33′28″ у. д. / 53.15861° пн. ш. 24.55778° у. д. / 53.15861; 24.55778
Ашмянцы на мапе Беларусі ±
Ашмянцы
Ашмянцы
Ашмянцы
Ашмянцы
Ашмянцы
Ашмянцы

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Ашмена цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імю Osminna[3]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Asman (пазьнейшае Assmann)[4].

Гісторыя

рэдагаваць

У 1796 годзе належала Каятану Павенскаму. У 1836 годзе прыватная вёска, 19 двароў, 63 жыхары. У 1914 годзе 38 двароў, 184 жыхары.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 82 чалавекі[1]
  • 2014 год — 112 чалавек, 52 двары
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 125.
  3. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 17.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 129.