Ахмат Кадыраў
Ахмат-хаджы Абдулхамідавіч Кадыраў (па-чачэнску: Ӏабдулхьамидан кӀант Кадыров Ахьмад-Хьажи, 23 жніўня 1951 году, Караганда — 9 траўня 2004 году, Грозны) — чачэнскі ісламскі й дзяржаўны дзяяч. Быў выбраны на пасаду кіраўніка Другой Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. Займаў духоўныя пасады ў ЧРІ. Пад час Другой расейска-чачэнскай вайны перайшоў на бок Расеі.
Ахмат Кадыраў | |
па-чачэнску: Ӏабдулхьамидан кӀант Кадыров Ахьмад-Хьажи | |
Першы галава Чачэнскай (расейскай) рэспублікі | |
---|---|
5 кастрычніка 2003 — 9 траўня 2004 | |
Прэзыдэнт: | Уладзімер Пуцін |
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Пуцін, Аляксандар Хрыстэнка |
Папярэднік: | пасада адноўлена |
Наступнік: | Алу Алханаў |
Галава часовага праўленьня Чачэнскай (расейскай) рэспублікі | |
12 чэрвеня 2000 — 5 кастрычніка 2003 | |
Прэзыдэнт: | Уладзімер Пуцін |
Прэм’ер-міністар: | Аляксандар Хрыстэнка |
Папярэднік: | Якуб Ілесавіч Дэліеў |
Наступнік: | пасада адменена |
Муфці Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя | |
в.а. верасень 1995, выбраны з 1996 — 22 жніўня 2000 | |
Прэзыдэнт: | Джахар Дудаеў Зэлімхан Яндарбіеў Аслан Масхадаў |
Папярэднік: | Мухамат Асланбекаў |
Наступнік: | Ахмат Шамаеў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 жніўня 1951 Караганда, Казаская ССР, СССР |
Памёр: |
9 траўня 2004 Грозны, Чачэнія, Расейская Фэдэрацыя |
Сужэнец: | Аймані Кадырава |
Дзеці: | Сыны Зэлімхан, Рамзан Кадыраў, дочкі Зарган і Зулай |
Бацька: | Абдулхаміт Кадыраў |
Адукацыя: | Ташкэнцкі Йсламскі йнстытут і Йнстытут кіраваньня й торгу Махачкалы |
Узнагароды: | |
Сям’я
рэдагавацьЗ 1970 году быў жанаты з Аймані (нар. 4 жніўня 1953). Дзеці: дочкі — Зарган (нар. ў 1971) і Зулай (нар. у 1972), сыны — Зелімхан (1974—2004) і Рамзан (нар. ў 1976). Малодшы сын А. Кадырава — Рамзан стаў прэзыдэнтам Чачэніі.
Паходжаньне
рэдагавацьНарадзіўся ў Карагандзе Казаская ССР, куды яго сям’ю прымусова перасялілі разам зь іншымі чачэнцамі ў 1944 годзе. У красавіку 1957 году сям’я Кадыравых вярнулася дамоў у ЧІАССР, у вёску Цэнтарой ЧІАССР.
Маленства
рэдагавацьУ 1968 годзе закончыў сярэднюю школу ў вёсцы Бачы. У тым жа годзе пачаў працаваць камбайнэрам на поўначы ЧІАССР у Наўрскім раёне. З 1969 па 1971 годы працаваў у саўгасе «Навагрозьненскі» Гудэрмэскі раён ЧІАССР. З 1971 па 1980 гады працаваў у Расеі на розных нізкакваліфікацыйных працах.
Вучоба ў духоўных ісламскіх установах (1980—1991)
рэдагавацьУ 1980 годзе А. Кадыраў ад’ехаў ва Ўзбэкістан для вучобы ў мэдрэсэ Мір Араб (места Бухара). У 1982 годзе закончыў мэдрэсэ. У тым жа годзе паступае ў ВНУ – Ташкенцкі ісламскі ўнівэрсытэт. У 1986 годзе А. Кадыраў яго закончыў. Пасьля гэтага быў намесьнікам галоўнага мячэту места Гудэрмэс. У 1988 годзе ад’ехаў з Гудэрмэсу й стаў спрабаваць вучыць ісламу ў вёсцы Курчалы, але ў 1990 годзе ад’ехаў у Ярданію для вучобы ў места Аман. Паступіў на ісламскі аддзел Аманскага ўнівэрсытэту.
Вяртаньне ў Ічкерыю й Першая расейска-чачэнская вайна (1991—1994)
рэдагавацьАхмат Кадыраў у 1991 годзе вяртаецца ў ЧРІ й становіцца чынным удзельнікам духоўнага руху за незалежнасьць Ічкерыі. Пад час Першай вайны з Расеяй заклікаў да джыгаду – вайны зь нявернымі й абароны айчыны ад захопнікаў.
Міжваенны час (1996—1999)
рэдагавацьУ міжваенны час А. Кадыраў быў адсунуты ад усіх рычагоў улады, што было прычынай тайнай незадаволенасьці А. Кадырава. Па ўсёй Ічкерыі ўзмацніўся рух за ісламскую дзяржаву, але А. Кадырава ніхто не хацеў падтрымліваць у шляху да захопу ўлады ў Ічкерыі.
Другая вайна з Расеяй (1999—2004)
рэдагавацьЗ пачаткам Другой расейска-чачэнскай вайны перайшоў на бок Расеі.
12 чэрвеня 2000 году У. Пуцін падпісаў Указ аб прызначэньні А. Кадырава прэзыдэнтам Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. Пры гэтым А. Кадыраў адмовіўся ад пасады муфтыя Чачэніі. Больш ён ніколі не ўспамінаў пра іслам і шарыяцкае права ў Чачэніі. 5 кастрычніка 2003 году А. Кадыраў быў выбраны на выбарах прэзыдэнтам Другой Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. Пры гэтым ён атрымаў 80,84% галасоў.
Забойства
рэдагаваць9 траўня 2004 года Ахмат Кадыраў быў забіты ў Грозным на стадыёне, дзе ён і шэраг высокіх начальнікаў прысутнічалі на сьвяточным мерапрыемстве прысьвечаным перамозе ў Другой сусьветнай вайне. Сьмерць наступіла ад выбуху ўзрыўчаткі, якая была падкладзеная пад трыбуну, дзе сядзеў А. Кадыраў.