Джанлюка Скамака

італьянскі футбаліст

Джанлю́ка Скама́ка (па-італьянску: Gianluca Scamacca; нар. 1 студзеня 1999 году) — італьянскі футбаліст, нападнік клюбу «Аталянта» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Джанлюка Скамака
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 студзеня 1999(1999-01-01)[1] (25 гадоў)
Рост 195 см
Вага 85 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аталянта
Нумар 90
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2022
2018
2018—2019
2019—2020
2020—2021
2022—2023
2023—
Сасуолё
Крэманэзэ (арэнда)
Зволе (арэнда)
Асколі (арэнда)
Джэноа (арэнда)
Ўэст Гэм Юнайтэд
Аталянта
39 (16)
14 (1)
8 (0)
33 (9)
26 (8)
16 (3)
29 (12)
Зборныя
2021— Італія 15 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 чэрвеня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольных акадэміяў рымскіх клюбаў «Ляцыё» і «Ромы». Аднак, яшчэ падлеткам трапіў у Нідэрлянды, дзе навучаўся ў акадэміі эйндговэнскага клюбу ПСВ[2]. У моладзевай камандзе клюбу дэбютаваў у другім дывізіёне нідэрляндзкага чэмпіянату.

У студзені 2017 году вярнуўся на радзіму, узгодніўшы працоўную дамову з клюбам «Сасуолё» тэрмінам на чатыры з паловай гады[3]. 29 кастрычніка дэбютаваў у Сэрыі А, згуляўшы матч супраць «Напалі». У элітным дэвізіёне юнак ня даў рады, таму выправіўся на пачатку 2018 году ў арэнду ў клюб Сэрыі Б «Крэманэзэ»[4]. Сэзон 2018—2019 гадоў згуляў у Эрэдывізіі, абараняючы колеры «Зволе»[5]. Пасьля ў арэндзе правёў наступныя гады ў «Асколі» і «Джэноа». Улетку 2021 году вярнуўся ў «Сасуолё», дзе склаў выніковую троіцу з Дамэніка Бэрардзі і Джакама Распадоры. 17 кастрычніка нападнік адзначыўся дублем у браму былога клюбу «Джэноа», а агулам за сэзон улучыў 16 галоў у браму супернікаў.

Такі ўхвальны сэзон вымусіў ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд» набыць гульца за 30,5 мільёнаў фунтаў. Паводле дамовы пры пэўных варунках італьянцы мусілі атрымаць яшчэ дадаткова 5 мільёнаў фунтаў. Дэбютаваў у Вялікабрытаніі 7 жніўня 2022 году ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці»[6]. Аднак, посьпеху італьянцу бракавала, пагатоў ён яшчэ атрымаў траўму калена, якая вымагала мэдычнай апэрацыі. 7 жніўня 2023 году нападнік прыяднаўся да «Аталянты». Ужо 2 верасьня Скамака адзначыўся дублем у браму «Монцы»[7]. 11 красавіка 2024 году спрычыніўся да разгрому ангельскага «Лівэрпула» на ягоным полі ў матчы Лігі Эўропы. Гулец двойчы пацэліў мяч у браму мэрсісайдцаў, а выніковы лік 0:3, даў магчымасьць атрымаць перавагу перад другім матчам двубою.

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі 8 верасьня 2021 году ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2022 году супраць зборнай Летувы. Гулец зьявіўся на пляцоўцы ў другім тайме, замяніўшы Фэдэрыка Бэрнардэскі[8]. 17 кастрычніка 2023 году ўлучыў свой першы гол за каманду ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны, але апэнінцы зьведалі паразу ў тым матчы зь лікам 3:1.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Ўэст Гэм Юнайтэд»:

«Аталянта»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць