Спэцыя (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб

«Спэ́цыя» (па-італьянску: Spezia Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Ля-Спэцыі правінцыі Лігурыі. Заснаваны 10 кастрычніка 1906 году. У сэзоне 2020—2021 гадоў клюб упершыню ў сваёй гісторыі дамогся права на ўдзел у спаборніцтве Сэрыі А. Большую частку сваёй гісторыі «Спэцыя» праводзіла ў трэцім ці чацьвертым дывізіёнах.

Спэцыя
Spezia Calcio.svg
Заснаваны 1906, 1954, 1995 і 2008
Горад Спэцыя, Італія
Стадыён Альбэрта Піка
Умяшчальнасьць: 10 336
Кіраўнік Габрыеле Вольпі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2021—2022 16 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
acspezia.com(італ.)(анг.)

ГісторыяРэдагаваць

Футбольная дружына была заснаваная ў 1906 годзе. Аднак клюб пачаў выступы ў футбольных лігах толькі ў 1917 годзе, дэбютаваўшы ў рэгіянальнай лізе. У 1926 годзе клюб выступаў ужо ў Другім дывізіёне, а потым нават прасунуўся ў Першы дывізіён, які на той час быў другім паводле сыстэмы дывізіёнам італьянскага футболу. У 1929 годзе «Спэцыя» атрымала перамогу ў Першым дывізіёне, аднак чэмпіянат быў перафарматаваны і ліга стала трэцім паводле сыстэмы дывізіёнам Італіі, таму каманда засталася на другім узроўні, выступаючы ў Сэрыі Б. У сэзоне 1929—1930 гадоў клюб дэбютаваў у першым сэзоне новаўтворанай Сэрыі Б і зьмяніў назву на «Спэцыя». На гэтым узроўні дружына заставалася да свайго паніжэньня ў 1935 годзе, але хутка каманда вярнулася ў Сэрыю Б у сэзон 1936—1937 гадоў.

У 1944 годзе з прычыны набліжэньня фронту Другой сусьветнай вайны італьянская фэдэрацыя футболу прыняла рашэньне падзяліць найвышэйшую лігу на рэгіянальныя групы. Каманда «Спэцыі», у тым ліку камплектаваная з пажарнікаў, была ўключана ў групу Эміліі-Раманьні. «Спэцыя» перамагла ў сваёй групе і трапіла ў паўфінал, дзе сустракалася з «Сузарай», «Карпі» і «Модэнай». Гэты раўнд таксама стаў пераможным для клюбу, які атрымаў перамогі ў пяці з шасьці згуляных матчаў ды атрымаў паразу толькі ад «Карпі». Далей «Спэцыю» чакала «Балёньня», і першы матч дружыны павінен быў прайсьці ў гасьцёх. Матч, згуляны ў Балёньні, быў прыпынены праз інцыдэнт, выкліканы заўзятарамі гаспадароў пасьля таго, як госьці адкрылі лік. У выніку «Спэцыя» атрымала перамогу зь лікам 2:0. Матч у адказ, які павінен быў адбыцца ў Ля-Спэцыі, спачатку быў перанесены ў Карпі праз бамбаваньне гораду з боку хаўрусьнікаў у гэты пэрыяд, а пасьля быў увогуле адменены праз пратэсты старшыні «Балёньні» Рэната Даль’Ары, таму «Спэцыя» была дапушчаная да фінальнага раўнду без правядзеньня гульні ў адказ.

У фінале, які праходзіў у Міляне, акрамя «Спэцыі» таксама ўдзельнічалі «Вэнэцыя» і «Тарына». 9 ліпеня 1944 году быў згуляны першы матч паміж «Спэцыяй» і «Вэнэцыяй», які скончыўся зь лікам 1:1. 16 ліпеня «Спэцыя» сустрэлася ў матчы супраць «Тарына», у якой на той час выступаў выбітны нападнік Сыльвіё Піёля. Матч скончыўся эпічнай перамогай «Спэцыі» зь лікам 2:1. Пасьля трэцяга матчу, у якім «Тарына» выгуляла «Вэнэцыю» зь лікам 5:2, «Спэцыя» была абвешчаная чэмпіёнам. Тым ня менш, сама фэдэрацыя доўгі час не прызнавала розыгрыш 1944 году афіцыйным праз скарочаны фармат і вайну, якая актыўна праходзіла ў той час на тэрыторыі краіны. Толькі ў 2002 годзе афіцыйна скудэта клюбу было афіцыйна пацьверджанае.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Ерун Зут 1991
2   Аб Эміль Гольм 2000
4   Аб Ітан Ампаду (ар. Чэлсі) 2000
5   Аб Жуан Маўтыньню 1998
6   ПА Мэдзі Бурабія 1991
7   ПА Якапа Саля 1991
8   ПА Альбін Экдаль 1989
10   Нап Даніеле Вэрдэ 1996
11   Нап Эмануэл Г’ясі (капітан) 1994
13   Аб Аркадыюш Рэца 1995
14   Нап Эльдор Шамуродаў (ар. Рома) 1995
16   ПА Юліюс Бэк 2005
18   Нап М’Бала Нзола 1996
19   Нап Раймандс Кроліс 2001
20   ПА Сымонэ Бастоні 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Аб Сальва Фэрэр 1998
22   Бр Фэдэрыка Маркецьці 1983
24   ПА Віктар Каваленка (ар. Аталянта) 1996
25   ПА Сальваторэ Эспазыта (ар. СПАЛ) 2000
27   Аб Кельвэн Аміян 1998
29   Аб Матыя Кальдара (ар. Мілян) 1994
30   ПА Даніель Мальдыні (ар. Мілян) 2001
33   ПА Кевін Агудэлё 1998
40   Бр Пэтар Зоўка 2002
43   Аб Дымітрыс Нікаляў 1998
55   Аб Пшэмыслаў Вісьнеўскі 1998
69   Бр Бартламей Дрангоўскі 1997
72   ПА Тыё Цыпат 2003
77   ПА Шыман Журкоўскі (ар. Фіярэнтына) 1997

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць