Арэхаўка (Капыльскі раён)
Арэ́хаўка[2] — пасёлак у Капыльскім раёне Менскай вобласьці. Арэхаўка ўваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавету. У 20 км на паўднёвы захад ад Капыля, 140 км ад Менску, 13 км ад чыг. ст. Цімкавічы на лініі Асіповічы-Баранавічы.
Арэхаўка | |
трансьліт. Arechaŭka | |
Першыя згадкі: | пачатак 20 стагодзьдзя |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Капыльскі |
Сельсавет: | Цімкавіцкі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 18 чал. (2016)[1] |
колькасьць двароў: | 11 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1719 |
Паштовы індэкс: | 223921 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′55″ пн. ш. 26°54′28″ у. д. / 53.03194° пн. ш. 26.90778° у. д.Каардынаты: 53°1′55″ пн. ш. 26°54′28″ у. д. / 53.03194° пн. ш. 26.90778° у. д. |
± Арэхаўка |
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку 20 стагодзьдзя хутар у Цімкавіцкай воласьці Слуцкага павету. У 1917 г. 9 жыхароў. 20 жніўня 1924 году ў якасьці пасёлка ўключаны ў склад Крывасялкоўскага сельсавету Капыльскага раёну Слуцкай акругі, на той момант у Арэхаўцы налічвалася 17 двароў, 87 чалавек. У 1926 годзе колькасьць насельніцтва паменшынася да 80 чалавек пры той жа колькасьці гаспадарак. Напачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Арэхаўка». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ад 27 чэрвеня 1941 году да 1 ліпеня 1944 году пад уладай нямецкіх захопнікаў. 26 мая 1943 году акупанты расстралялі і спалілі 11 жыхароў. Ад 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай, ад 8 студзеня 1954 году — ў Менскай абласьцях. У 1960 годзе налічвалася 78 чалавек, пасёлак уваходзіў у склад Браткаўскага сельсавету. У 1977 годзе 24 гаспадаркі, 49 чалавек. У 2000 годзе 23 гаспадаркі, 45 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгасу «1 Мая». У 2007 годзе засталося 17 гаспадарак, мелася 33 чалавек, частка ААТ «Капыльскае»[3]. 28 траўня 2013 году перададзены зь ліквідаванага Браткаўскага ў Цімкавіцкі сельсавет[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 45 жыхароў
- Па стане на 1 студзеня 2008 году ў пасёлку налічвалася 15 гаспадарак, 28 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 3; працаздольным — 6; старэй за працаздольны — 19)
- На 1 студзеня 2009 году — 15 гаспадарак, 28 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольнаы — 3; працаздольным — 6; старэй за працаздольны — 19)
- 2010 год — 27 жыхароў
- 2016 год — 18 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Список сельских населенных пунктов Копыльского района на 01 января 2016 года (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 192
- ^ Арэхаўка // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С.137-138
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)