Gods Tower

беларускі паган-мэталёвы гурт

Gods Towerбеларускі ангельскамоўны мэтал-гурт з Гомля, заснаваны ў 1989 годзе.

Gods Tower
Гады 1989—2002,
2010 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Гомель, Беларусь
Жанр дум-мэтал
пэган-мэтал
фолк-мэтал
Выдавец Final Holocaust Records
MetalAgen Records
Sturmesflugel
MOON Records
Зьвязаныя праекты Rasta
Dragonflame
The Regent
Misanthrope Count Mercyful
Stormhold
Chemical Warfare
Удзельнікі Дзьмітры Аўчыньнікаў
Лэсьлі Найф
Уладзіслаў Сальцэвіч
Юры Сіўцоў
Зьміцер Лазарэнка
Былыя ўдзельнікі Аляксандар Уракаў
godstower.com

Гісторыя

рэдагаваць

Пачатак творчасьці

рэдагаваць

Гурт быў заснаваны ў 1989 годзе гітарыстам Аляксандрам Уракавым і вакалістам Лэсьлі Найфам (Уладзіслаў Наважылаў). Да 1992 году гурт працаваў над сваім стылем і часта мяняў удзельнікаў і назву. Летам 1992 году канчаткова зацьвердзіўся склад гурту: Аляксандар Уракаў (гітара), Лэсьлі Найф (сьпеў), Юры Сіўцоў (бас-гітара), Уладзіслаў Сальцэвіч (бубны). Гурт насіў назву Chemical Warfare і граў у стылі дэз/трэш-мэтал. У жніўні быў запісаны дэбютны дэма-альбом Demolition Tape.

У канцы 1992 году гурт мяняе назву на «Gods Tower» і мяняе стыль творчасьці на пэган готык дум мэтал. Летам 1993 году гурт выдае другі дэма-альбом The Eerie. Дзякуючы гэтаму альбому, гурт падпісвае кантракт з маскоўскім выдавецтвам Final Holocaust Records на запіс двух альбомаў і самотніка. У верасьні на студыі TEF studio гурт запісвае дзьве песьні для самотніка Beyond Praying, але з-за краху студыі ён так і не зьявіўся.

У 1994 годзе ў гурце зьяўляецца другі гітарыст Аляксандар Эрыстаў. Летам гурт запісвае кліп на песьню «Beyond Praying». А ўвосень гурт выдае дэма Canticles. Пасьля гэтага гурт упершыню выступае па-за мяжой. Gods Tower выступае ў Чэхіі разам з гуртамі Purgatory, Desultory, Samael і Cannibal Corpse.

У траўні 1995 году ў гурце зьяўляецца клявішнік Дзьмітры Аўчыньнікаў, а летам з гурту быў зволены Аляксандар Эрыстаў. У верасьні была зроблена прома-касэта The Turns. Пазьней, Gods Tower падпісвае кантракт зь фірмай MetalAgen Records на запіс трох альбомаў. Летам 1996 году гурт удзельнічае ў фэстывалі ля Нямецкага гораду Хайдэнбург разам з такімі гуртамі, як In Flames, Primordial, Behemoth, Crystal Age і інш.

У 1995 годзе гурт запісвае альбом The Turns. У траўні-чэрвені 1996 году Gods Tower перазапісвае гэты альбом на маскоўскай студыі Aria, а праз год перазапісвае там-жа і альбом The Eerie .

У канцы 1997 году Gods Tower выдае відэа-касэту Twilight Lives 94-97, на якую ўвайшлі аматарскія запісы з канцэртаў, запісы беларускага тэлебачаньня, а таксама кліп «Beyond Praying».

У пачатку 1998 на студыі MetalAgen былі выдадзены кампакт-дыскі і касэты з альбомамі The Turns і The Eerie. Таксама, былі запісаны кліпы на песьні «The Eerie» і «An Eye For An Eye». Пазьней, на працягу двух гадоў гурт выступаў з канцэртамі па ўсім СНД разам з такімі гуртамі, як Paradise Lost, Forgive-Me-Not, Vicious Crusade, N.R.M., Evthanazia і інш. Па апытваньням чытачоў журнала Легіён, Gods Tower быў прызнаны лепшым беларускім мэтал-гуртом. У канцы 1999 году на нямецкай студыі Sturmesflugel была выдадзена складанка лепшых песень Gods Tower. У жніўні 2000 году гурт удзельнічаў у вялікім эўрапейскім фэстывалі Pepsi Sziget у Будапэшце.

Распад гурту

рэдагаваць

Пасьля вяртаньня з Вугоршчыны, па асабістых прычынах гурт пакідаюць Дзьмітры Аўчыньнікаў і Юры Сіўцоў. Замест іх у гурт прыходзяць Валеры Навасельцаў і Сяргей Сяргейчыкаў. Гурт прымае ўдзел у канцэртах у Рызе і Вільні, а пасьля выступае з канцэртамі па СНД. У гэты час гурт запісвае некалькі новых песень, якія ўваходзяць на міні-альбом Abandon All Hope.

16 ліпеня 2002 году Gods Tower распадаецца з-за алькагалізму Аляксандра Уракава, гітарыста і кампазытара гурту[1]. 14 сьнежня 2003 году Аляксандар Уракаў памірае[2].

Экс-Gods Tower

рэдагаваць

Пасьля распаду гурту, некаторыя яго ўдзельнікі заснавалі свае праекты, ці перайшлі ў іншыя гурты. Дзьмітры Аўчыньнікаў і Юры Сіўцоў пачалі граць у гурце Rasta. Лэсьлі Найф заснаваў праект The Regent, якім быў выдадзены толькі адзін дэма-альбом This. Пазьней, ён выступаў вакалістам ў гуртах Dragonflame, Stormhold і Chemical Warfare. Уладзіслаў Сальцэвіч перайшоў у гурт Misanthrope Count Mercyful.

Аднаўленьне

рэдагаваць

У траўні 2010 году гурт абвясьціў пра сваё аднаўленьне ў «залатым складзе».[3] У гурт вярнуліся ўсе былыя ўдзельнікі, а новым удзельнікам стаў сябра і вучань Аляксандра Ўракава Зьміцер Лазарэнка.[4] Пасьля пачатку рэпэтыцыяў гурт запісаў відэазварот да прыхільнікаў[5] і абвясьціў пра свой першы канцэрт у адноўленым складзе, заплянаваны на 1 ліпеня 2010 году ў Гомелі.

Удзельнікі

рэдагаваць

Былыя ўдзельнікі

рэдагаваць

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • The Eerie. Песьні да альбома запісаныя ў 1992 і 1993 гадох. У траўні-чэрвені 1997 году альбом быў перазапісаны й зьмікшаваны на Aria Records і выдадзены MetalAgen Records. У 2001 годзе альбом быў перавыдадзены кампаніяй Eternal Art (EA-07-01) па ліцэнзіі MetalAgen Records, а ў 2007 годзе — кампаніяй Soyuz Music.
  • The Turns. Першапачаткова альбом быў запісаны ў 1995 годзе. У траўні-чэрвені 1996 году альбом быў перазапісаны й зьмікшаваны на Aria Records і выдадзены MetalAgen Records. У 2001 годзе альбом быў перавыдадзены кампаніяй Eternal Art (EA-08-01) па ліцэнзіі MetalAgen Records, а ў 2007 годзе — кампаніяй Soyuz Music.
  • Abandon All Hope (2001)
  • Steel Says Last (2011)

Складанкі

рэдагаваць
  • «When Life Ends» (1994)
  • «Beyond Praying» (1994)
  • «The Eerie» (1998)
  • «An Eye For An Eye» (1998)
  • «Civilization» (2001)
  • «Rising Arrows» (2011)

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць