Арцём Доўбік

украінскі футбаліст

Арцём Доўбік (па-ўкраінску: Артем Довбик; нар. 21 чэрвеня 1997 году) — украінскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Украіны.

Арцём Доўбік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1997(1997-06-21)[1][2] (27 гадоў)
Рост 1,89 м
Вага 76 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Рома
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015
2015—2018
2016
2018—2020
2019—2020
2020—2023
2023—2024
2024—
Дняпро Чаркасы
Дняпро
Зара (арэнда)
Міт’юлян
Сёнэр’юск (арэнда)
Дніпро-1
Жырона
Рома
0 (0)
22 (6)
3 (0)
18 (1)
18 (2)
71 (44)
36 (24)
12 (4)
Зборныя
2021— Украіна 35 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнай школы «Чаркаскага Дняпра», куды трапіў праз адмысловую алімпійскую школу «Славуціч». Прафэсійную кар’еру запачаткаваў у 2014 годзе, паклаўшы на свой рахунак 7 галоў у сваім дэбютным сэзоне 2014—2015 гадоў. Улетку 2015 году пагадніўся з «Дняпром», але ўжо ў красавіку 2016 году быў выпраўлены ў арэнду ў малдаўскую «Зару», зь якой здабыў кубак Малдовы, аднак пры гэтым за дружыну амаль не гуляў. Па вяртаньні з арэнды Доўбік рыхтаваўся да новага сэзону з «Валыньню», але праз забарону на трансфэры для луцкага клюбу быў вымушаны зысьці з каманды. Пасьля зноў вярнуўся ў «Дняпро». 13 жніўня 2016 году дэбютаваў у элітным украінскім дывізіёне, зьявіўшыся ў матчы супраць «Ворсклы». У сэзоне 2016—2017 гадоў Арцём некалькі месяцаў быў адным з найлепшых футбалістаў і найлепшых маладых гульцоў Прэм’ер-лігі. Але, не зважаючы на бліскучую гульню маладога футбаліста, «Дняпро», шмат у чым празь зьняцьця пунктаў за нясплату даўгоў перад былым трэнэрскім штабам «Дняпра» на чале з Хуандэ Рамасам, пакінуў найвышэйшы дывізіён краіны ўпершыню ў гісторыі вылецеў у Першую лігу. Гулец застаўся ў камандзе на пэўны час.

У 2018 годзе далучыўся да дацкага «Міт’юляна»[3]. У складзе каманды стаў чэмпіёнам і ўладальнікам кубка. 2 верасьня 2019 году быў арандаваны клюбам «Сёнэр’юск». З новым клюбам яшчэ раз стаў уладальнікам кубка. У 2020 годзе Доўбік вярнуўся ва Ўкраіну праз недахоп гульнявога часу, склаўшы кантракт зь нядаўна заснаваным клюбам «Дніпро-1», які толькі прасунуўся ў Прэм’ер-лігу Ўкраіны. Па расейскім уварваньні ва Ўкраіну ў 2022 годзе ўкраінскае першынство было адмененае і гулец далучыўся да кіеўскага «Дынама», якое ладзіла дабрачынныя матчы ў Эўропе. 6 жніўня 2023 году Доўбік склаў працоўную дамову з гішпанскім клюбам «Жырона», падпісаўшы кантракт да 2028 году[4]. Гэты пераход каштаваў каталянцам 7 мільёнаў эўра, у выніку чаго нападнік стаў найдаражэйшым футбалістам у гісторыі клюбу[5]. 12 жніўня забіў гол у дэбютным матчы супраць «Рэал Сасьедада», які завершыўся ўнічыю зь лікам 1:1. 21 студзеня 2024 году ўчыніў свой першы хет-трык цягам шасьці хвілінаў у пераможным матчы супраць «Сэвільлі» зь лікам 5:1[6].

2 жніўня 2024 году Доўбік прыяднаўся да італьянскай «Ромы», якая выклала за гульца 38 мільёнаў эўра[7].

Міжнародная

рэдагаваць

У веку 19 гадоў Доўбік атрымаў свой першы выклік у склад нацыянальнай зборнай Украіны, калі ён быў улучаны ў сьпіс каманды на матч кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Ісьляндыі 5 верасьня 2016 году. Аднак дэбютаваў за зборную толькі ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Казахстану[8]. 29 чэрвеня 2021 году на чэмпіянаце Эўропы 2020 году выйшаў на замену замест Андрэя Ярмоленкі ў матчы супраць зборнай Швэцыі ў 1/8 фіналу. Пазьней забіў пераможны гол у браму скандынаваў[9].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Бэлц»:

«Міт’юлян»:

«Сёнэр’юск»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць