Плян Барбароса
Плян Барбароса — кодавы назоў пляну вайны Нямеччыны супраць СССР, які быў прыняты ў сьнежні 1940 году. Распрацоўка пляну «Барбароса» распачалася 21 ліпеня 1940 году. Плян, канчаткова распрацаваны пад кіраўніцтвам генэрала Ф. Паўлюса, быў зацьверджаны 18 сьнежня 1940 дырэктывай Вярхоўнага галоўнакамандуючага вэрмахта № 21.
Прадугледжваўся вокамгненны разгром асноўных сілаў Чырвонай Арміі на захад ад рэк Дняпро і Дзьвіна, у далейшым вызначалася захапіць Маскву, Ленінград і Данбас з наступным выхадам на лінію Архангельск — Волга — Астрахань.
Меркаваная працягласьць асноўных баявых дзеяньняў — 2—3 месяцы — так званая стратэгія «бліцкрыгу» (ням.: Blitzkrieg). Плян ваенных дзеяньняў прадугледжваў і ажыцьцяўленьне буйных эканамічных мерапрыемстваў (Плян Ольдэнбург) па эксплюатацыі захопленай савецкай тэрыторыі. Быў створаны эканамічны штаб, цалкам асобны ад генэральнага штаба.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Па некаторых сьведчаньнях СССР таксама рыхтаваўся да нападу на Нямеччыну.
- ^ Фінляндыі ўступіла ў вайну пасьля бамбардыроўкі тэрыторыі Фінляндыі савецкай авіяцыяй 25 ліпеня 1941 року, што фактычна азначала аб аб'яве СССР вайны Фінляндыі.
- ^ Атрады Беларускай Самаабароны на чале з Усеваладам Родзькам, Міхалам Вітушкай, Якубам Харэўскім ў хаўрусе з Палескай Сеччу Тараса Бульбы-Бараўца дзейнічалі на Палесьсі самастойна, незалежна ад нямецкага камандваньня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Glantz, David, The Soviet‐German War 1941–45:Myths and Realities: A Survey Essay. page 17.
- ^ а б Clark, Lloyd, Kursk: The Greatest Battle: Eastern Front 1943, 2012, page 73
- ^ Glantz (1995), p. 32.
- ^ Bergström, ст. 130
- ^ Glantz, David, The Soviet‐German War 1941–45: Myths and Realities: A Survey Essay.
- ^ Боевой и численный состав Вооруженных Сил СССР в период Великой Отечественной войны (1941—1945 гг.). Статистический сборник № 1 (22 июня 1941 г.)
- ^ Bergström 2007, p. 131-2: Uses Soviet Record Archives including the Rosvoyentsentr, Moscow; Russian Aviation Research Trust; Russian Central Military Archive TsAMO, Podolsk; Monino Air Force Museum, Moscow.
Літаратура
рэдагаваць- B. H. Liddell Hart. History of the Second World War. — New York: G.P. Putnam's Sons, 1971.
- Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003.