Рыста Руці
Рыста Хэйкі Руці (па-фінску: Risto Heikki Ryti; 3 лютага 1889, Хуйтынэн — 25 кастрычніка 1956, Хэльсынкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, з 1 сьнежня 1939 па 19 сьнежня 1940 году — прэм’ер-міністр Фінляндыі. Прэзыдэнт Фінляндыі з 19 сьнежня 1940 па 4 жніўня 1944 году.
Рыста Руці | |
па-фінску: Risto Ryti | |
5-ы Прэзыдэнт Фінляндыі | |
---|---|
19 сьнежня 1940 — 4 жніўня 1944 | |
Прэм’ер-міністар: |
Вільгэльм Рангель Эдвін Лінкаміес |
Папярэднік: | Кюёсьці Каліё |
Наступнік: | Карл Манэргайм |
Прэм’ер-міністар Фінляндыя | |
1 сьнежня 1939 — 19 сьнежня 1940 | |
Папярэднік: | Айма Каяндэр |
Наступнік: | Вільгэльм Рангель |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 лютага 1889 Хуйтынэн, Фінляндыя |
Памёр: |
25 кастрычніка 1956 (67 гадоў) Хэльсынкі, Фінляндыя |
Партыя: | Нацыянальная прагрэсіўная партыя |
Сужэнец: | Герда Руці[d] |
Дзеці: | Eva Saxén[d], Henrik Ryti[d] і Niilo Ryti[d][1] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьПа адукацыі юрыст. Скончыў ў 1909 годзе юрыдычны факультэт Хэльсынскага ўнівэрсытэту. У 1910 годзе пазнаёміўся з самым багатым чалавекам Фінляндыі Альфрэдам Кордэлінам, стаў яго адвакатам. Пасьля забойства Кордэліна выканаў яго тэстамэнт — стварыў фонд. Быў дэпутатам фінскага парлямэнта ад нацыянальна-прагрэсіўнай партыі, дэпутатам гарадзкога савету Хэльсынкі. У 1921—1924 — міністр фінансаў Фінляндыі, у 1925—1939 — старшыня Банку Фінляндыі. Англафіл, дасканала ведаў ангельскую мову, вывучаў марское права ў Оксфардзе ў 1914 годзе.
З 1 сьнежня 1939 году па 19 сьнежня 1940 году быў прэм’ер-міністрам Фінляндыі. Прэзыдэнт Фінляндыі з 19 сьнежня 1940 па 4 жніўня 1944 году. На пэрыяд яго праўленьня прыпадаюць дзьве вайны паміж Фінляндыяй і СССР: Зімняя вайна (1939—1940) і вайна-працяг (1941—1944).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.