Антоні Яўхім Аскерка
Антоні Яўхім Аскерка (па-польску: Antoni Joachim Oskierka; ? — пасьля 1792) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы пяцігорскі, староста багрымавіцкі (з 1760), пасол Чатырохгадовага Сойму[1].
Антоні Яўхім Аскерка | |
Герб «Мурдэліё» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Род | Аскеркі |
Бацькі | Рафал Алёйза Аскерка Станіслава Тэрэза з Агінскіх |
Дзеці | Ева Марыяна з Аскеркаў[d] і Марыя з Аскеркаў[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Рафала Алёйзы і Станіславы Тэрэзы з Агінскіх. Меў брата Яна Мікалая, разам зь якім навучаўся ў Варшаве.
- 1760 год — атрымаў ад бацькі Багрымавіцкае староства ў Мазырскім павеце.
- 1762 год — абіраўся дэпутатам ад Мазырскага павету на Літоўскі Трыбунал.
- 1764 год — як прыхільнік «фаміліі» падтрымліваў абраньне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
- 1768 год — атрымаў ад караля і вялікага князя патэнт харунжага пяцігорскага.
- 1776 і 1786 гады — абіраўся паслом на Вальны Сойм ад Мазырскага павету.
- 1787 год — удзельнічаў к канфлікце паміж Аскеркамі і Яленскімі за ўплыў у Мазырскім павеце.
- 1790 год — абіраўся дэпутатам на Літоўскі Трыбунал і адначасна паслом на Другую кадэнцыю Чатырохгадовага Сойму.
- 1791 год — на паседжаньні Сойму выказаўся ў падтрымку Канстытуцыі 3 траўня. У канцы году напісаў ліст да караля, дзе інфармаваў яго, што з прычыны дрэннага здароўя мусіць зьехаць дадому.
У шлюбе з Тэрэзай Еперыяшы меў сына.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Валерый Пазднякоў. Аскеркі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 258.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Małgorzata Złomska. Oskierka Antoni Joachim // PSB T. XXIV/3. — Warszawa — Kraków 1979. S. 358.