Антонію Албэрту Баштуш Пімпарэл

партугальскі футбаліст

Анто́нію Албэ́рту Ба́штуш Пімпарэ́л (па-партугальску: António Alberto Bastos Pimparel), таксама вядомы як Бэту (нарадзіўся 1 траўня 1982 году, Лісабон, Партугалія) — колішні партугальскі футбаліст, брамнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Бэту
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 траўня 1982(1982-05-01)[1] (42 гады)
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2004
2002—2003
2004—2005
2005—2006
2006—2009
2009—2012
2011—2012
2012—2013
2013
2013—2016
2016—2017
2017—2020
2020—2021
2021
2022
Спортынг
Каза Пія (арэнда)
Шавіш
Марку
Лейшойнш
Порту
ЧФР Клуж (арэнда)
Брага
Сэвільля (арэнда)
Сэвільля
Спортынг
Гёзтэпэ
Лейшойнш
Фарэнсі
ХІФК
0 (0)
38 (0)
0 (0)
27 (0)
84 (0)
12 (0)
27 (0)
15 (0)
14 (0)
55 (0)
3 (0)
93 (0)
13 (0)
11 (0)
12 (0)
Зборныя
2009—2018 Партугалія 16 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Бэту зьяўляецца выхаванцам школы лісабонскага «Спортынгу». Некалькі сэзонаў гуляў за дубль каманды. У асноўны склад прабіцца гэтак і ня здолеў, быў, у лепшым выпадку, трэцім брамнікам клюбу й на поле ў складзе «ільвоў» ня выйшаў ні разу. Упершыню пачаў атрымліваць гульнявую практыку ў клюбе «Каза Пія», дзе гуляў адзін сэзон, знаходзячыся ў арэндзе.

У 2004 годзе пакінуў «Спортынг». У «Шавішы» Бэту зайграць ня здолеў і яму зноўку прыйшлося зьмяніць клюб. Правёўшы некалькі гадоў у розных партугальскіх клюбах у 2009 годзе Бэту перайшоў у склад «Порту». Сума трансфэру склала 750 тысячаў эўра.

У 2013 годзе Бэту паводле дамовы арэнды перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Сэвільля», каб замяніць у браме Дыега Лёпэса, які сышоў у мадрыдзкі «Рэал»[2]. Пасьля сканчэньня арэнднага пагадненьня сэвільцы выкупілі кантракт гульца.

Міжнародная

рэдагаваць

Бэту дэбютаваў у асноўным складзе зборнай Партугаліі 10 чэрвеня 2009 году ў матчы супраць зборнай Эстоніі (0:0). Здолеўшы праявіць сябе ў канцы сэзону 2009—2010 гадоў Бэту быў выкліканы галоўным трэнэрам зборнай Карлушам Кейрашам на чэмпіянат сьвету 2010 году ў якасьці аднаго з дублёраў Эдуарду.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Спортынг»:

«Порту»:

«ЧФР Клуж»:

«Брага»:

«Сэвільля»:

  1. ^ а б в António Alberto Bastos Pimparel // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  2. ^ Beto, Sevillista hasta final de temporada. FC Sevilla

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць