Баязід I
Баязід I Маланканосны (1354 або 1360 — 9 сакавіка 1403) — асманскі султан.
Баязід I | |
Султан | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 8 сакавіка 1354, Эдырнэ, Асманская імпэрыя |
Памёр | 8 сакавіка 1403 (49 гадоў), Акшэхір, Асманская імпэрыя |
Пахаваны | Бурса |
Нашчадкі | Сюлейман Чэлебі, Іса Чэлебі, Мэхмэд I, Мустафа Чэлебі, Муса Чэлебі, Шэхзадэ Эртугрул і Хундзі Фатма Хатун |
Дынастыя | дынастыя Асманаў |
Сужэнец | Олівэра Лазаравіч, Дэўлэт Шах Хатун, Дэўлет Хатун, Марыя Фадрыка і Хафса Хатун |
Бацька | Мурад I |
Маці | Гюлчычэк Хатун |
Подпіс |
![]() |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Стаў султанам пасьля сьмерці бацькі Мурада І, пад час бітвы з сэрбамі на Косавым полі ў 1389, перад гэтым аддаў загад забіць свайго канкурэнта на сталец — брата Якуба. Ён завяршыў заваёву Сэрбіі і прыняўся рэгуляваць становішча ў некаторых анаталійскіх правінцыях. Спрабаваў захапіць Канстантынопаль, але аблога, якая цягнулася сем гадоў, скончылася няўдачай.
Атрымаў перамогу, у бітве пад Нікопалем, над аб’яднаным эўрапейскім войскам. У выніку, асманы ўварваліся ў Штырыю (Аўстрыя), Босьнію і на Пэляпанэс.
Азіяцкае ўварваньне пад кіраўніцтвам хана Тымура, у межы краіны, прывяло да бітвы пад Ангорай (1402), у якой Баязід быў пераможаны і ўзяты ў палон. Праз год, Баязід памёр, яго астанкі былі перададзеныя ў Бурсу.
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Баязід I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў