Андрэ-П’ер Жыньяк
Андрэ-П’ер Жыньяк (па-француску: André-Pierre Gignac; нарадзіўся 5 сьнежня 1985 году, Мартыг, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за мэксыканскі клюб «Тыгрэс УАНЛ» і нацыянальную зборную Францыі. Жыньяк мае стрыечных братоў футбалістаў Жака Абарданада й Яана Малё.
Андрэ-П’ер Жыньяк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 сьнежня 1985[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 95 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Тыгрэс УАНЛ | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2007 2005—2006 2007—2010 2010—2015 2015— |
Ляр’ен → По (арэнда) Тулюза Алімпік Марсэль Тыгрэс УАНЛ |
51 (11) 18 (8) 100 (35) 155 (59) 333 (185) |
Зборныя | ||
2009— | Францыя | 36 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Клюбная кар’ера
рэдагаваць«Ляр’ен»
рэдагавацьАндрэ-П’ер пачаў сваю кар’еру ва ўзросьце пяці гадоў у школе клюбу «Фос». Затым гуляў у акадэміі «Мартыга»[4] й моладзевым складзе клюбу «Ляр’ен», які выступаў у Лізе 2[5]. 13 жніўня 2004 году Жыньяк дэбютаваў у асноўным складзе «Ляр’ена», выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Шатару», празь некалькі сэкундаў пасьля зьяўленьня на полі, Жыньяк забіў гол у браму супернікаў, прынёсшы перамогу сваёй камандзе.
«Тулюза»
рэдагаваць25 чэрвеня 2007 году Жыньяк падпісаў чатырохгадовы кантракт з клюбам «Тулюза», які заплаціў за трансфэр форварда 4,5 млн эўра. «Тулюза» здолела выйграць барацьбу за гульца ў клюбу «Ліль», зь якім Андрэ-П’ер нават падпісаў папярэдні кантракт, прапанаваўшы заробак у два разы вышэй, чым прапаноўваў «Ліль»[6].
«Алімпік» Марсэль
рэдагаваць24 жніўня 2010 году гулец падпісаў чатырохгадовы кантракт з марсэльскім «Алімпікам» з заработнай платай ў 60 тысячаў фунтаў стэрлінгаў у тыдзень[7]. Сума трансфэру склала 18 млн эўра[8]. 29 жніўня 2010 году гулец дэбютаваў за марсэльцаў у выязным матчы супраць «Бардо», замяніўшы на 75-й хвіліне Брандана. Праз два месяцы пасьля пераезду ў Марсэль Жыньяк забіў свой першы гол за клюб у матчы супраць «Сэнт-Эт’ену», якая скончылася зь лікам 1:1[9]. 3 лістапада 2010 году Жыньяк аформіў хет-трык у пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць славацкай «Жыліны» зь лікам 7:0.
Аднак восень для Жыньяка прайшла вельмі цяжка, што прывяло да крытыкі з боку мясцовых СМІ, клюбных прыхільнікаў і былых гульцоў клюбу, то бок Жан-П’ер Папэн раскрытыкаваў гульня нападніка, заявіўшы што ён стаў занадта прадказальным[10][11]. Жыньяк прызнаў, што крытыка ў ягоны бок была апраўданая і паабяцаў зьмяніць сваю гульню ў 2011 годзе[12]. Пасьля зімовага перапынку Жыньяк пачаў больш забіваць, спачатку адзначыўшыся ў першым матчы лігі супраць «Бардо» (2:1).
Кар’ера ў зборнай
рэдагавацьУ склад зборнай Францыі Жыньяк быў выкліканы ўпершыню ў 2009 годзе на матч супраць зборнай Летувы. 1 красавіка ён упершыню выйшаў у футболцы нацыянальнай каманды, замяніўшы Франка Рыбэры на 69-й хвіліне сустрэчы[13]. 12 жніўня ён забіў свой першы гол за зборную, паразіўшы браму зборнай Фарэрскіх астравоў і прынёсшы сваёй камандзе перамогу[14].
Дасягненьні
рэдагаваць«Алімпік Марсэль»:
- Уладальнік Кубка лігі Францыі (2): 2011, 2012
«Тыгрэс УАНЛ»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2015(А), 2016(А), 2017(А), 2019(К), 2023(К)
- Чэмпіён чэмпіёнаў Мэксыкі: 2016, 2017, 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ: 2020
- Уладальнік Кубка Кампэонэс: 2018
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖыньяк, які мае акрамя альжырскіх, яшчэ й цыганскія карані, жанаты на цыганцы[15], мае сына, якога таксама клічуць Андрэ-П’ер.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в André-Pierre Gignac // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в ANDRE-PIERRE GIGNAC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в André Pierre Gignac // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ André-Pierre Gignac, un Martégal de plus en Bleus. laprovence.com
- ^ Gignac vs Abardonado, samedi soir en famille. fclweb.fr
- ^ L’Imbroglio Gignac. mercato365.com
- ^ «Фулхэм» арендует нападающего «Марселя» Жиньяка. championat.com
- ^ «Марсель» объявил о приобретении Жиньяка. championat.ru
- ^ Saint-Étienne v. Marseille Match Report. Ligue de Football Professionnel.
- ^ Goals, weight loss & quiz shows: The Andre-Pierre Gignac story. FourFourTwo.
- ^ JPP, une critique sans pitié avec Gignac. Foot 01.
- ^ Gignac: I’ve not been good enough. Ligue de Football Professionnel.
- ^ France striker Gignac fit for World Cup qualifier. ESPN
- ^ Гол Жиньяка принёс Франции победу над Фарерами. championat.ru
- ^ Beware the Bull: France ready to unleash Gypsy king Andre-Pierre Gignac on Irish defence. Daily Mail
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка на сайце LFP.fr
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Статыстыка на сайце FIFA