Андрэй Станіслаў Сапега

дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

Андрэй Станіслаў Сапега (1592 — 25 сакавіка 1646) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян троцкі (1641—1644) і віленскі (з 1644).

Андрэй Станіслаў Сапега
лац. Andrej Stanisłaŭ Sapieha
Андрэй Станіслаў Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Андрэй Станіслаў Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709

Герб Ліс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1592[1][2]
Памёр 25 сакавіка 1646(1646-03-25)[1][2]
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Ян Пётар Сапега[2]
Соф’я з Вэйгераў[d][2]
Дзеці Леў Казімер Сапега[d][3] і Ізабела Кацярына з Сапегаў[d][3]
Дзейнасьць вайсковец

Быў старостам усьвяцкім (1612—1623) і ваўкавыскім (з 1645).

Біяграфія

рэдагаваць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Яна Пятра і Соф’і Вэйгэр. Меў братоў Яна Юзэфа і Паўла Яна.

Браў удзел у Хоцінскай бітве (1621 год). У 1622—1628 гадох ваяваў з Швэцыяй. У 1633 годзе далучыўся да караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы ў ягонай выправе на дапамогу Смаленску, які трымаў аблогу Маскоўскай дзяржавы.

Праз канфлікт з уласнай радзінай даволі запозьнена атрымаў дзяржаўныя пасады, абіраўся паслом на соймы, а таксама дэпутатам Галоўнага Трыбуналу[4].

Пабраўся шлюбам з Ганнай Гайдэнштайн (у 1622 годзе), зь якой меў сына Лявона Казімера і дачку Ізабэлу Кацярыну. Спачыў у касьцёле бэрнардынаў у Горадні[5].

  1. ^ а б Andrzej Stanisław Sapieha // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 59. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 548.
  5. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 55.

Літаратура

рэдагаваць