Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шчэрба.

Іва́н Іва́навіч Шчэ́рба (нар. ў 1956, в. Паднеўкі Барысаўскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі (2009—2012).

Іван Шчэрба
Міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі
26 чэрвеня 2009 — 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Уладзімер Сасноўскі
Наступнік: Анатоль Сівак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1956

Сьцяг Беларускай ССР в. Паднеўкі, Барысаўскі раён, Менская вобласьць, БССР

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Паднеўкі Барысаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі.

З 1974 году — працаўнік саўгасу, пасьля служба ў войску.

У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спэцыяльнасьць — таваразнаўства і арганізацыя гандлю харчовымі таварамі).

1980—1985 — праца на прадпрыемствах Мінгандлю БССР.

1985—1993 — на прадпрыемствах Беларускай чыгункі.

1993—2005 — намесьнік начальніка ўправы зьнешнеэканамічных сувязяў, начальнік управы транспартнай палітыкі, начальнік аддзелу транспартнай палітыкі, начальнік управы дарожна-транспартнай палітыкі, начальнік аддзелу транспартнай палітыкі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь.

У 2002 г. скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (спэцыяльнасьць — дзяржаўнае кіраўніцтва).

2005—2006 — начальнік управы транспарту і сувязі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 30 сьнежня 2006 году — намесьнік міністра транспарту і камунікацыяў.

З 26 чэрвеня 2009 году — міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь.

27 студзеня 2011 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць