Аляксей Аляксеевіч Наседкін (6 лютага 1897, Масква, ці Маўрына, Растоўскі павет, Яраслаўская губэрня — 26 студзеня 1940, Масква) — супрацоўнік бальшавіцкіх карных органаў. Маёр Дзяржбясьпекі. Наркам ўнутраных справаў НКУС БССР. Адзін з галоўных саўдзельнікаў рэпрэсіяў на Беларусі, у тым ліку ў Курапатах.

Аляксей Аляксеевіч Наседкін
Аляксей Наседкін
Аляксей Наседкін
Народны камісар унутраных справаў БССР
22 траўня 1938 — 17 сьнежня 1938
Папярэднік: Барыс Берман
Наступнік: Лаўрэнці Цанава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1897,
Масква Расейская імпэрыя
Памёр: 26 студзеня 1940
Масква, СССР
Партыя: РКП(б)
Узнагароды:
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Мэдаль «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Мэдаль «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932»
Адзнака «Ганаровы работнік УНК-АДПУ. 1917—1932»

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў зь сям’і працоўнага. Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1 скліканьня.

Скончыў 4-клясную гарадзкую вучэльню ў Маскве ў 1910 годзе. З-за няўплату выключаны з Маскоўскай камэрцыйнай вучэльні ў 1913. Працаваў на фабрыцы «Флечэр» электраманцёрам. Курсы чырвоных камандзіраў у Тамбове ў 1919. Інстытут народнай гаспадаркі ў Маскве 1923—1924. Вечаровы электратэхнікум, Масква — да 1927.

Прымаў актыўны ўдзел у кастрычніцкім перавароце 1917 году ў складзе атраду па барацьбе зь юнкерамі. У кампартыі з траўня 1918.

У Чырвоным войску

рэдагаваць

У 19181920 служыў у Чырвонай Арміі. Шэраговец 3 запаснога палка, г. Асташкоў студзень 1918красавік 1919. Кулямётчык, камандзір узводу кулямётнай каманды курсанцкага палка 36 стралковай дывізіі, Паўднёвы фронт травень 1919 — лістапад 1920. Быў кантужаны пад час баёў і двойчы паранены. старшыня ячэйкі КПБ(б) Асаблівага курсанцкага палка. Начальнік кулямётнай каманды атрада асобага прызначэньня 3 палка зь сьнежня 1920. Начальнік кулямётнай школы 3 палка да красавіка 1923.

Удзельнічаў у падаўленьні Мамантаўскага рэйду і сялянскага паўстаньня на Тамбоўшчыне.

На партыйнай рабоце

рэдагаваць

У 19231926 працаваў у партыйных органах Масквы. Сакратар ячэйкі РКП(б) Дзяржпляну СССР травень 1923 — чэрвень 1924; Сакратар ячэйкі ВКП(б) фабрыкі імя Тэльмана трэсту «Мострикотаж» ліпень 1924 — люты 1926; адказны інструктар Хамоўніцкага райкаму ВКП(б), Масква сакавік 1926 — красавік 1927.

У органах НКУС

рэдагаваць

У органах дзяржбясьпекі з 1927.

Арыштаваны 20 сьнежня 1938; прысуджаны ВКВС СССР 25 студзеня 1940 да вышэйшай меры пакараньня па артыкулах 58-1 і 58-11 УК РСФСР. Растраляны на наступны дзень. Не рэабілітаваны.

Званьні НКУС

рэдагаваць

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць