Аляксандар Пузевіч

беларускі футбаліст

Алякса́ндар Пузе́віч (нарадзіўся 2 жніўня 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Партызана».

Аляксандар Пузевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 жніўня 1995(1995-08-02)[1] (29 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Партызан Салігорск[d]
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2016 Тарпэда-БелАЗ 0 (0)
2016 Белшына 5 (0)
2017 Смаргонь 16 (0)
2018 Смалявічы 0 (0)
2018 Мікашэвічы 10 (1)
2019 Баранавічы 13 (0)
2019 Вікторыя 10 (1)
2020 Шахцёр Петрыкаў 6 (1)
2021—4 Партызан Салігорск[d] 41 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў складзе жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», дзе выступаў за дубль. У ліпені 2016 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне», у складзе якой 31 ліпеня дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Крумкачоў» (1:2). У далейшым зрэдку выходзіў на замену, выступаючы за дубль бабруйчанаў. Паводле вынікаў сэзону 2016 году «Белшына» страціла месца ў Найвышэйшай лізе.

У пачатку 2017 году праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але беспасьпяхова. У сакавіку 2017 году стаў гульцом «Смаргоні»[2]. У лістападзе таго ж году пакінуў смаргонскі клюб[3]. У пачатку 2018 году выправіўся на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым падпісаў кантракт[4]. Аднак, у Найвышэйшай лізе гэтак і не згуляў за каманду, выступаючы толькі за дубль, і ў ліпені перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[5], дзе стаў гульцом асновы.

Сэзон 2019 году пачаў у складзе «Баранавічаў», аднак у жніўні пакінуў каманду[6], астатнюю частку сэзону правёў у мар’інагорскай «Вікторыі». У пачатку 2020 году далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра», дзе гуляў да ліпеня. У 2021 годзе стаў гульцом салігорскага «Партызана».

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Белшына 2016 Найвышэйшая ліга 5 0
Смаргонь 2017 Першая ліга 16 0
Граніт 2018 Першая ліга 10 1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць