Аляксандар Абрамовіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абрамовіч.
Аляксандар Міхайлавіч Абрамовіч[4] (нар. 1944, в. Забалацьце, цяпер Нясьвіскі раён Менская вобласьць, Беларусь — † 2018) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзяяч.
Аляксандар Абрамовіч | |
Сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі III скліканьня | |
---|---|
15 лістапада 2004 — 31 кастрычніка 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | |
студзень 1996 — лістапад 2004 | |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі |
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі | |
12 сакавіка 1992 — 31 студзеня 1996 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір |
Наступнік: | Віктар Ганчар |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
(10 красавіка 1944 в. Забалацьце, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Памёр: | 1 сьнежня 2018 |
Бацька: | Міхаіл Абрамовіч |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Узнагароды: |
Доктар юрыдычных навук (1986) і прафэсар (1990). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1999). Адзін з ініцыятараў рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі і адзін з асноўных аўтараў праекту прынятай на тым жы рэфэрэндуме канстытуцыі.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1964 року скончыў Наваградзкі эканамічны тэхнікум, працаваў аграномам у калгасах «Улада Саветаў» і «Іскра» (Лідзкі раён), інструктарам Лідзкага раённага выканаўчага камітэту. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1973). Працаваў асьпірантам, малодшым, старэйшым, вядучым навуковым супрацоўнікам, выканаўцам абавязкаў загадчыка аддзелу Інстытуту філязофіі і права АН БССР. Доктар юрыдычных навук (1986), прафэсар (1990).
У 1988—2008 — загадчык катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ. У 1991—1992 — сябра Камітэту канстытуцыйнага нагляду СССР. У 1992—1996 — старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусі (ад 1994 — па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў).
Са студзеня 1996 — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта па юрыдычных пытаньнях[5]. У красавіку 1996 року ўзначаліў Кансультацыйную юрыдычную раду з 19 юрыстаў, якая мела заданьне падрыхтаваць зьмены ў Канстытуцыі ў адпаведнасьці з вынікамі рэфэрэндуму 1995 року.
У 2004 року абраны ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканьня, дзе да 2008 займаў пасаду намесьніка старшыні Савету Рэспублікі.
Працаваў на катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ. Аўтар больш за 100 навуковых працаў. Асноўны распрацоўнік праекту канстытуцыі, прынятай на рэфэрэндуме 1996 року[6].
Памёр 1 сьнежня 2018 року[7]
Сям’я
рэдагавацьЖанаты, двое дзяцей.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 6. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) (белар.) — Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын (белар.) — Мінск: 1996. — Т. 1. — С. 37. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
- ^ Даты, падзеі, людзі / гал.рэд. Алесь Карлюкевіч // Зьвязда : газэта. — 10 красавіка 2014. — № 66 (27676). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Гуштын, Адар’я (14 траўня 2015) Рэфэрэндум-1995. Антыгероі беларускай мовы Грамадзтва. Naviny.By. — Абрамовіч правёў рэфэрэндум і пайшоў працаваць у Адміністрацыю прэзыдэнта. Праверана 16 сакавіка 2016 г.
- ^ Коктыш, Марина (12 красавіка 2013) Михаил ПАСТУХОВ: «Некоторые считают меня занудой…» За чашечкой кофе с Мариной Коктыш. Народная воля. Праверана 16 сакавіка 2016 г.
- ^ Памёр адзін з папярэднікаў Ярмошынай у кіраўніцтве ЦВК Беларусі
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 1: А — Аршын. — С. 37.