Алесь Таболіч

беларускі музыка, маляр

Алесь Таболіч(нар. 16 чэрвеня 1979 у Жыткавічах, Гомельскай вобласьці) — музыка, лідэр гуртоў «Znich», «STOD»[1], дызайнэр, мастак, майстар па тату і пэрманэнтным макіяжы.

Алесь Таболіч
Алесь Таболіч на Басовішчы-2007
Дата нараджэньня 16 чэрвеня 1979 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Жыткавічы, Гомельская вобласьць
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія мастак, музыка, дызайнер
Гады дзейнасьці З 1996-га
Сябра ў Студэнцкае этнаграфічнае таварыства
Жанры Паганскі Мэтал, фольк
Гурты «Зьніч», «STOD»
Лэйблы Беларуская музычная альтэрнатыва
Бацька Рыгор Таболіч[d]
Маці Марыя Таболіч[d]
Узнагароды Рок-карона 2011 года ў намінацыі «Традыцыі і сучаснасьць»
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Таболіч.

Нарадзіўся ў сям’і мастакоў. Жыў ў Рагачове, Магілёве. У дзесяцігадовым узросьце пераехаў у Менск, вучыўся ў школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка. Пасьля скончыў факультэт дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На стаўленьне Алеся як асобы паўплывалі час беларускага адраджэньня 1990-х і выхаваньне ў мастацкім асяродзьдзі.

«Таксама на мяне паўплывала сям’я. Я выхоўваўся ў творчым асяродку. Мае бацькі — мастакі, і я шмат чаго атрымаў ад іх: разуменьне культуры, разуменьне беларускасьці ў маім уласным уяўленьні. На мой погляд, перш-наперш трэба быць беларусам у душы. Стаўленьне да мовы і культуры трэба выхоўваць перш-наперш у сабе, каб іх захаваць для нашых нашчадкаў»[2].

У 1996 годзе заснаваў гурт «ZNICH». Музыка, якога вызначаецца спалучэньнем беларускай фальклёрнай традыцыі зь цяжкай музыкай[3]. У 1998 годзе прымаў удзел у заснаваньні РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства»[4]. Арганізатар шматлікіх канцэртаў і штогадовага фэстывалю «Купальскае кола». Зараз працуе ў тату-салёне «У Лісіцы». Лічыць, што тату — гэта мастацтва. Заснавальнік беларускай арнамэнтальнай татуіроўкі. Мае жонку, Алесю. Гадуе ката Цюбіка.

20 мая 2020 году Цэнтрвыбаркам РБ зарэгістраваў ініцыятыўную групу Алеся Таболіча па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць