Алег Гарошка
Алег Гарошка (нар. 19 лістапада 1989 году, Горадня, БССР) — беларускі хакеіст, абаронца менскага клюбу «Дынама», які гуляе ў КХЛ.
Алег Гарошка | ||
---|---|---|
Рост | 178 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | правы | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 19 лістапада 1989 (33 гады) | |
Месца нараджэньня | Горадня, БССР | |
Клюб | Дынама Менск | |
Выступаў за | Дынама-Шыньнік Нёман | |
Нацыянальная зборная | ![]() | |
Гульнявая кар’ера | 2008 — цяпер |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гарошка.
Кар’ера Рэдагаваць
Клюбная Рэдагаваць
Алег Гарошка пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2008 годзе ў складзе бабруйскага «Дынама-Шыньніку», выступаючы да гэтага за фарм-клюб «Гомелю». У сваім дэбютным сэзоне Алег правёў на пляцоўцы 43 матчы, набраўшы 8 (1+7) пунктаў, пасьля чаго ён атрымаў прапанову ад роднага гарадзенскага «Нёману». У складзе роднага клюбу Гарошка выступаў на працягу двух сэзонаў, стаўшы ў сэзоне 2010—2011 гадоў срэбным прызэрам чэмпіянату Беларусі.
20 ліпеня 2011 году Алег, нягледзячы на шматлікія праблемы[1], падпісаў пробны кантракт тэрмінам на паўтара месяца зь менскім «Дынама»[2]. 5 верасьня кіраўніцтва менскага клюбу прыняло рашэньне падоўжыць пагадненьне з Гарошкам на адзін сэзон[3]. 12 верасьня ў матчы супраць омскага «Авангарду» Алег дэбютаваў у Кантынэнтальнай хакейнай лізе, а ўжо 2 лістапада набраў свой першы пункт у КХЛ, зрабіўшы дзейсную перадачу ў гульні супраць маскоўскага «Спартаку».
Міжнародная Рэдагаваць
Разам са зборнай Беларусі Гарошка прымаў удзел у чэмпіянаце сьвету 2011 году, на якім зборная краіны стала толькі чатырнаццатай, а сам Алег набраў 1 (0+1) пункт у 6 праведзеных матчах.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Алексей Торбин: «Стоимость Горошко — 30—40 тысяч долларов. Ни 100, ни 150, ни 175 тысяч мы платить не намерены». sports.ru
- ^ Олег Горошко подписал просмотровый контракт с «Динамо-Минск». Афіцыйны сайт ХК «Дынама»
- ^ Олег Горошко стал игроком «Динамо-Минск». Афіцыйны сайт ХК «Дынама»
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Алег Гарошка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка на афіцыйным сайце КХЛ