Лякаматыў Ворша

беларускі хакейны клюб

«Лякаматы́ў» — беларускі хакейны клюб з Воршы, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Лякаматыў
Заснаваны 2018
Адкуль Ворша, Беларусь
Пляцоўка Лядовы палац спорту
Зьмяшчальнасьць: 3500
Фарм-клюб Собаль
Дырэктар Дзяніс Максак
lokomotiv.hockey.by

Гісторыя

рэдагаваць

Хакейны клюб «Лякаматыў» паўстаў 2 траўня 2018 году. Фармаваньне каманда адбывалася на грунце менскага «Юніёру»[1]. Першым трэнэрам дружыны стаў Андрэй Расолька[2]. У тыя часы Экстраліга была падзеленая на два дывізіёны і «Лякаматыў» поруч зь іншымі паўсталымі камандамі быў накіраваны ў Экстралігу Б. Аршанцы таксама здолелі прыцягнуць нападніка Івана Каташэнка з «Магілёва»[3], які стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў дэбютным сэзоне. У кастрычніку Расолька сышоў з клюбу[4], вярнуўшыся ў «Юніёр», а новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Ігар Жылінскі. «Лякаматыў» і «Магілёў» былі лідэрамі турніру Экстралігі Б, далёка аддарваўшыся ад іншых канкурэнтаў. Аршанцы ў выніку фінішавалі першымі[5]. У пераходным турніры «Лякаматыў» заняў трэці радок, не атрымаўшы падвышэньня ў Экстралігу А. Тым ня менш, празь пераход моладзевай зборнай Беларусі з найвышэйшага дывізіёну ў другі, і «Лякаматыў» разглядаўся на прасоўваньне ў дывізіён вышэй. Аднак, аршанцам бракавала фарм-клюбу, таму кіраўнікі фэдэрацыі абралі «Магілёў» на падвышэньне[6]. Пасьля сэзону Каташэнка вярнуўся ў «Магілёў»[7]. Туды ж накіраваўся Аляксандар Кудраўцаў[8].

У міжсэзоньне аршанцы добра ўзмацніліся, прыцягнуўшы да сваіх шэрагаў Андрэя Шыкуця[9], Яўгена Гараніна[10], Алега Гарошка[11], Артура Абмётка[12], Андрэя Філічкіна[13] і Івана Вусенка[14]. У выніку «Лякаматыў» без асаблівага супраціву здабыў перамогу ў Экстралізе Б, а таксама праз суцяшальны турнір прабіўся ў плэй-оф, дзе ў чвэрцьфінале саступілі «Юнацтву». Пры гэтым, «Лякаматыў» двойчы здабываў перамогу ў матчах супраць сталічнага клюбу. Сэзон 2020—2021 гадоў «Лякаматыў» спаборнічаў у Экстралізе А. Каманда фінішавала на 7 месцы, прагуляўшы ў турніры плэй-ін «Берасьцю». Найлепшым бамбардзірам стаў Ягор Гайнетдынаў, які перад пачаткам сэзону перайшоў зь «Юнацтва»[15]. Аршанцы страцілі Гарошка і Гайнетдынава, але ўмацаваліся Андрэем Перагудам і Яўгенам Кунцэвічам[16]. У 2021 годзе Экстраліга вярнулася да звыклага фармату, і «Лякаматыў» у новым сэзоне скончыў рэгулярны сэзон на 9 месцы. У матчах плэй-ін «чыгуначнікі» саступілі наваполацкаму «Хіміку». У сэзоне 2022—2023 гадоў аршанцы фінішавалі сёмымі, і зноў каманда вылецела ў плэй-ін. Заўзятары клюбу абралі Тараса Елісеева найлепшым хакеістам сэзону[17].

Паводле стану на 14 верасьня 2024 году

Брамнікі
31   Расьціслаў Зіновенка 02.02.2001 35   Арцём Шпілеў 14.06.1997
Абаронцы
4   Данііл Рогач 05.08.2003 7   Ільля Пятроў 10.10.1994
24   Антон Савельеў 04.02.1993 37   Яўген Калінін 13.04.1994
55   Дзьмітры Бураўцаў 21.04.1998 71   Максім Талапіла 07.05.2003
73   Вадзім Яроха 03.08.1991
Нападнікі
8   Уладзіслаў Буйко 24.10.2003 9   Яўген Наздрачоў 13.01.2004
10   Максім Мельнікаў 15.04.1999 11   Яўген Дадонаў 07.08.1992
16   Ціхан Барозна 25.11.2002 17   Антон Елісеенка 21.07.1991
21   Максім Субоцін 03.04.1994 23   Георгі Крышталь 23.08.2001
27   Артур Гільманаў 18.09.1996 29   Глеб Быліна 30.04.1992
32   Рыгор Мішчанка 05.01.1992 77   Іван Лапін 20.06.2004
96   Кірыл Ігнатаў 26.08.2000 97   Яўген Кунцэвіч 11.04.1994
  Мікіта Градабітаў 04.06.2003   Міхаіл Сапегін 20.11.2002
  1. ^ Локомотив Орша. Pribalt.info.
  2. ^ Хоккейный клуб «Локомотив-Орша» начал тренировки. Аршанская газета.
  3. ^ ЧБ: Один из лучших бомбардиров «Могилева» продолжит карьеру в Орше. Беларускі хакей.
  4. ^ Экстралига Б: «Локомотив» расстался с главным тренером. Беларускі хакей.
  5. ^ «БХ»: Владимир Бережков вручил «Локомотиву» приз за победу в Экстралиге «Б». Беларускі хакей.
  6. ^ Глава ФХРБ объяснил, почему «Могилев» сыграет в Экстралиге «А». Беларускі хакей.
  7. ^ Экстралига А: Лучший бомбардир «Локомотива» продолжит карьеру в «Могилеве». Беларускі хакей.
  8. ^ Экстралига А: Защитник оршанского «Локомотива» вернулся в «Могилев». Беларускі хакей.
  9. ^ Защитник «Металлурга» перешел в оршанский «Локомотив». Беларускі хакей.
  10. ^ Защитник «Гомеля» перешел в оршанский «Локомотив». Беларускі хакей.
  11. ^ Экс-защитник сборной Беларуси перешёл в оршанский «Локомотив». Беларускі хакей.
  12. ^ Результативный нападающий перешел в «Локомотив» из Орши. Беларускі хакей.
  13. ^ Экс-защитник минского «Динамо» перешёл в «Локомотив» из Орши. Беларускі хакей.
  14. ^ Бывший форвард минского «Динамо» перешел в «Локомотив» из Орши. Беларускі хакей.
  15. ^ «Локомотив» подтвердил переход двукратного чемпиона Беларуси. Беларускі хакей.
  16. ^ «Локомотив» подтвердил подписания четырёх хоккеистов в стан «железнодорожников». Беларускі хакей.
  17. ^ Болельщики «Локомотива» выбрали лучшего игрока сезона-2022/2023. Беларускі хакей.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць