Аколіца Лісьцьвін

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Аколіца Лісьцьвін (з 1925 году — Мархле́ўск[1]) — вёска ў Беларусі, уваходзіць у склад Паселіцкага пассавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 53 чалавекі. Знаходзіцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Хвойнікі — Брагін.

Аколіца Лісьцьвін
трансьліт. Akolica Liśćvin
Дата заснаваньня: 1874
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Паселіцкі
Насельніцтва:
  • 37 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254836056
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°51′31″ пн. ш. 30°3′44″ у. д. / 51.85861° пн. ш. 30.06222° у. д. / 51.85861; 30.06222Каардынаты: 51°51′31″ пн. ш. 30°3′44″ у. д. / 51.85861° пн. ш. 30.06222° у. д. / 51.85861; 30.06222
Аколіца Лісьцьвін на мапе Беларусі ±
Аколіца Лісьцьвін
Аколіца Лісьцьвін
Аколіца Лісьцьвін
Аколіца Лісьцьвін
Аколіца Лісьцьвін
Аколіца Лісьцьвін

Гісторыя

рэдагаваць
 
Фальварак і вёска Лісьцьвін на мапе Ф. Ф. Шубэрта, сярэдзіна XIX ст.

Паводле зьвестак заснавальніка і першага дырэктара Хойніцкага раённага краязнаўчага музэя Аляксандра Максімавіча Зелянкоўскага, у 1874 годзе побач зь вёскай Лісьцьвін на землях аднаіменнага фальварку графа Ракіцкага аселі і заснавалі сядзібы сем’і Міхала Шацілы і Фелікса Цішкевіча. Пазьней тут жа пасяліўся Антон Караткевіч. Гэтак узьнікла аколіца Лісьцьвін. У мэтрычных кнігах Астраглядаўскага касьцёла за 1876 год згаданая таксама сям’я Куліцкіх, якая жыла ў засьценку Лісьцьвін.[2] На 1909 год у аколіцы Лісьцьвін Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні было ўжо 42 двары з 210 жыхарамі[a][3].

 
Мархлеўск і Лісьцьвін на мапе гэнштабу РКЇКА Беларусі і Літвы. 1935 г.

У слоўніку Я. Н. Рапановіча сьцьвярджаецца, нібы да 1925 году паселішча мела назву Лісьцьвінская Слабада[4][b]. Але і пасьля перайменаваньня, як засьведчылі В. П. Пічукоў і М. І. Старавойтаў ў сувязі з пераходам у тым жа 1925 годзе да васьміпольнага севазвароту, яно называлася аколіцай Мархлеўск, не слабадой. З 1938 году, як і паўсюдна ў Беларусі, аколіца пачала звацца вёскай[6].

Найбольш актыўная забудова адбывалася ў 1920-я гады. З 8 сьнежня 1926 да 30 сьнежня 1927 году — цэнтр Мархлеўскага сельсавету Хвойніцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі. Згодна з «Арыентыровачным плянам калектывізацыі польскіх вёсак на Гомельшчыне 1929/1930 году», у Мархлеўску меркавалася арганізаваць машыннае, малочнае і жывёлагадоўчае таварыствы[7]. У 1930 годзе ў Мархлеўску 41 двор, 204 жыхары, 82 % зь якіх складалі каталіцкія альбо «польскія» сем’і. Тады ж арганізаваны калгас імя Юльяна Мархлеўскага, працавала кузьня. 14 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле перапісу 1959 году ў вёсцы 233 жыхары. У складзе калгаса «Сьвітанне» (цэнтр — вёска Паселічы).

Забудова

рэдагаваць

Плян складаецца з простай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу[8].

  1. ^ Напэўна, сюды перасяляліся людзі зь Берасьцечка і Унігаўкі.
  2. ^ Пазьней паходжаньне прыдуманага Я. Н. Рапановічам статусу паселішча атрымала і зусім ужо нечаканае тлумачэньне («Некаторыя з іх [назваў] сведчылі аб змаганні беларусаў з прыгнятальнікамі за вольнае, незалежнае жыццё: в. Ліствінская Слабада – Мархлеўск (Х.)»[5].
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ НГАБ у Менску. Ф. 1115. Воп. 1. Спр. 42. А. 158адв. — 159
  3. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 107
  4. ^ Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск, 1986. С. 99, 109
  5. ^ Гл.: Багамольнікава Н. А. Структурныя змены і працэс перайменаванняў у айканіміі Гомельшчыны. // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. 2010. № 4 (61). С. 11
  6. ^ Пичуков В. П., Старовойтов М. И. Гомельщина многонациональная (20 — 30 е гг. XX в.) (далей: ГМ). Выпуск I. — Гомель, 1999. С. 56, 91, 213
  7. ^ ГМ. С. 213, 214
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура

рэдагаваць