Айзэнштат

горад у Аўстрыі

Айзэнштат (па-нямецку: Eisenstadt, па-баварску: Eisnståd, па-вугорску: Kismarton, па-харвацку: Željezno, па-лацінску: Castrum Ferrum) — горад зямельнага падначаленьня ў Аўстрыі, цэнтар фэдэральнай зямлі Бургенлянд.

Айзэнштат
ням. Eisenstadt
Герб Айзэнштату
Першыя згадкі: 1118
Магдэбурскае права: 1648
Краіна: Аўстрыя
Плошча: 42,88 км²
Насельніцтва
колькасьць: 14 476 чал. (2019)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 02682
Паштовы індэкс: 7000
Нумарны знак: E
Геаграфічныя каардынаты: 47°50′44.336″ пн. ш. 16°31′23.772″ у. д. / 47.84564889° пн. ш. 16.52327° у. д. / 47.84564889; 16.52327Каардынаты: 47°50′44.336″ пн. ш. 16°31′23.772″ у. д. / 47.84564889° пн. ш. 16.52327° у. д. / 47.84564889; 16.52327
Айзэнштат на мапе Аўстрыі
Айзэнштат
Айзэнштат
Айзэнштат
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://eisenstadt.gv.at/

Насельніцтва складае 12367 чалавек (на 2007 год). Займае плошчу 42,91 км².

Геаграфія рэдагаваць

Айзэнштат ляжыць на тэрасе, якая спадае да даліны ракі Вулька ад паўднёвых падножжаў Лайтхагэбіргэс (Leithagebirges).

Гісторыя рэдагаваць

Знаходкі пацьвярджаюць, што рэгіён Айзэнштату быў заселены ўжо ў часы Гальштацкай культуры. Крыху пазьней тут пасяліліся кельты і рымляне. Падчас вялікага перасяленьня народаў розныя германскія народы і гуны засялілі рэгіён Айзэнштату. Каля 800 года н. э. Карл Вялікі паклаў пачатак засяленьню баварцамі. Першы ўспамін пра горад датуецца 1118 годам, тады ён называўся Жалезная крэпасьць (па-лацінску: Castrum Ferreum).[1] З 1264 году ён стаў вядомы як Малы Морцін (па-венгерску «Кішмартан»). Сучасную назву горад носіць з 1373 году.

У 1373 годзе горад перайшоў у валоданьне вугорскага роду Каніжаі. Гэта дазволіла ўмацаваць муры і пабудаваць крэпасьць з ровам. Назва «Eysenstat» (жалезны горад) таксама паходзіць з таго часу. Айзэнштат атрымаў свабоду гандлю ў 1388 годзе. У 1445 годзе горад набыў герцаг Альбрэхт VI; наступныя 150 гадоў Айзэнштат заставаўся пад кіраваньнем Габсбургаў. У XV стагодзьдзі ў Бургенляндзе зьявіліся перасяленцы-харваты, якія называлі Айзэнштат Жэлезнай, а Бургенлянд Градзішчам; пазьней сфарміраваўся іх дыялект (градзішчанска-харвацкая мова), у наш час маюць культурную аўтаномію.

Падчас турэцкіх войнаў 1529 і 1532 гадоў Айзэнштат захопліваўся туркамі пры іх наступе на Вену.

У 1647 годзе горад трапіў пад уладу вугорскага княжацкага дому Эстэрхазі. Княжацкі род зьмяніў выгляд гораду працяглай ажыўленай будаўнічай працай. 26 кастрычніка 1648 году Айзэнштат указам імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Фэрдынанд III атрымаў статус вольнага гораду. Горад выплаціў за гэта 16 000 гульдэнаў і 3000 бочак віна коштам у 9000 гульдэнаў. У 1670 годзе Паўль I Эстэрхазі дазваляе пасяліцца ў Айзэнштаце і 6 навакольных паселішчах, вядомых, як 7 абшчын, прыкладна 3000 жыдам, якіх выгналі з Вены. Самсон Вэртаймэр (1658—1742), які дзейнічаў у Вене як буйны камэрсант, выконваў у Айзэнштаце роля рабіна. Залаты век мастацкага жыьцця тут пачынаўся з прызначэньня Ёзэфа Гайдна на ролю княжацкага прыдворнага капэльмайстра ў 1760-я гады. У 1809 годзе Айзэнштат падчас вайны пятай кааліцыі быў заняты францускімі падразьдзяленьнямі. У 1897 годзе праз горад прайшла чыгунка.

Пасьля Першай сусьветнай вайны і распаду Аўстра-Вугоршчыны адбывалася трохгадовая барацьба за будучую дзяржаўную прыналежнасьць Бургенлянду, і такім чынам, Айзэнштату. Паводле Сэн-Жэрменскай мірнай дамовы Бургенлянд перайшоў у 1921 годзе да Аўстрыі. Тым не менш Эдэнбург (Ödenburg, суч. Шопран), які першапачаткова павінен быў стаць сталіцай зямлі, адышоў паводле рэфэрэндуму да Выгоршчыны. Замест Эдэнбургу менавіта Айзэнштат стаў 30 красавіка 1925 году сядзібай ураду Бургенлянду і, разам з тым, сталіцай зямлі.

Падчас Другой сусьветнай вайны Айзэнштат быў бамбаваны, у выніку чаго загінулі 40 чалавек. У 1945 годзе горад заняла Чырвоная армія, і горад, як і ўся Усходняя Аўстрыя, заставаўся ў зоне савецкай акупацыі да 1955 году. З 1960 году ў Айзэнштаце знаходзіцца катэдра Айзэнштацкай дыяцэзіі.

Насельніцтва рэдагаваць

Зьмена колькасьці насельніцтва
Год Насельніцтва
1900 7387
1910 7073
1923 6796
1934 8897
1939 9005
Год Насельніцтва
1951 7568
1961 9315
1971 10 062
1981 10 102
1991 10 349
2001 11 334

Клімат рэдагаваць

Доўгатэрміновая сярэднегадавая тэмпэратура (у пэрыяд з 1961 па 1990) складае 10,4 °C. Сярэдняе значэньне 2004 году складала 10,3 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў (паміж 1961 і 1991) складала 589 мм.

Славутасьці рэдагаваць

 
Ратуша.

Музэі рэдагаваць

  • Музэй Гайдна
  • Зямельны (краязнаўчы) музэй
  • Музэй вернікаў
  • Музэй пажарнай каманды
  • Гістарычны музэй (Landmuseum)
  • Музэй жыдоў (Österreichisches Jüdisches Museum)

Рэлігійныя збудаваньні рэдагаваць

 
Замак Эстэрхазі.

Замкі рэдагаваць

Гарады-пабрацімы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Путеводитель «Ле Пти Фюте» — Австрия / 5-е изд. — М.: Авангард, 2005. С. 179.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць