Кальмар (Францыя)

Кальма́р (па-француску: Colmar, вымаўляецца [kɔlmaʁ ], па-нямецку: Colmar, па-эльзаску: Kulmer [ku:lmër]) — горад на паўночным усходзе Францыі, у рэгіёне Гранд-Эсьце (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Эльзасе), адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Верхняга Райну. Насельніцтва на 2013 год — 67 956 чал. (другі паводле велічыні горад Верхняга Райну пасьля Мюлюзу). Разьмешчаны ў сэрцы вінаробчага рэгіёну, Кальмар атрымаў мянушку «сталіцы Эльзаскіх він»[1].

Кальмар
франц. Colmar
Ру-дэ-Тэт (вул. Галоваў) у цэнтры Кальмару
Ру-дэ-Тэт (вул. Галоваў) у цэнтры Кальмару
Image-Blason Colmar 68.svg
Герб Кальмару
Дата заснаваньня: 1226
Краіна: Францыя
Рэгіён: Гранд-Эст
Дэпартамэнт: Верхні Райн
Плошча: 66,57 км²
Вышыня: 175—214 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 67 956 чал.
шчыльнасьць: 1020,82 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 389
Паштовы індэкс: 68000—8033
Геаграфічныя каардынаты: 48°4′54″ пн. ш. 7°21′20″ у. д. / 48.08167° пн. ш. 7.35556° у. д. / 48.08167; 7.35556Каардынаты: 48°4′54″ пн. ш. 7°21′20″ у. д. / 48.08167° пн. ш. 7.35556° у. д. / 48.08167; 7.35556
Кальмар на мапе Францыі
Кальмар
Кальмар
Кальмар
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.colmar.fr/

ГісторыяРэдагаваць

Кальмар упершыню згадваецца ў 823 годзе пад назвай Columbarium (т.б. галубятнік), як уладаньне караля франкаў Людовіка I Пабожнага. Каля 1000 году на месцы сучаснага калегіюму Сьв. Мартына была пабудавана першая царква. У 1106 горад згарэў. У 1156, 1179 і 1186 горад наведваў імпэратар Фрыдрых I Барбароса. У 1226 Кальмар становіцца імпэрскім горадам непасрэдна пад уладай Фрыдрыха II[2]. У гэты час у горадзе асталяваліся прадстаўнікі розных хрысьціянскіх ордэнаў: францішкане, дамінікане, аўгустыны. У 1295 была пабудавана першая ратуша, а ў 1337 — рачны порт. У 1354 Кальмар далучыўся да дэкаполісу — зьвязу дзесяці вольных гарадоў Эльзасу. У 1376 горад атрымаў права выбіваць уласную манэту. У 1418 у Кальмары прайшла эпідэмія чумы. У 1512 з гораду прагналі габрэяў. У 1575 у горадзе афіцыйна дазваляецца лютэранства (побач з каталіцтвам). У час Трыццацігадовае вайны Кальмар быў заняты ў 1632 годзе швэдамі. У 1673 годзе горад занялі французы, а ў 1679 паводле Німвэгенскіх мірных дамоваў ён афіцыйна стаў часткай дзяржавы Людовіка XIV. З 1791 Кальмар стаў цэнтрам дэпартамэнту Верхняга Райну, а па заканчэньні франка-прускай вайны (1870—1871) — часткай райхслянду Эльзас-Лятарынгіі. Але ўжо ў 1918, па выніках Першай сусьветнай вайны горад зноў адыйшоў да Францыі. 22 жніўня 1926 увайшло ў гісторыю гораду як Кальмарская крывавая нядзеля: на гэты дзень прэфэктура дала дазвол прыхільнікам аўтаноміі на правядзеньне мітынгу, але францускія нацыяналісты пры дапамозе жандармэрыі напалі на дэманстрантаў і нават паранілі некаторых зь іх[3]. З 1940 горад быў заняты войскамі Трэцяга Райху, пакуль 2 лютага 1945 яго ня вызвалілі войскі антыгітлераўскае кааліцыі. З таго часу ён належыць Францыі.

СлавутасьціРэдагаваць

АсобыРэдагаваць

ГалерэяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Histoire du vignoble alsacien Alsace vins : votre site sur les vins alsacien
  2. ^ De 823 à 1499 - Des origines à la cité médiévale Office de Tourisme
  3. ^ [1]

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Кальмар (Францыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў