Агова

вёска ў Ляскавіцкім сельсавеце Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Аго́ва[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Стругі. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавету Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. На поўнач ад вёскі праходзіць аўтамабільная дарога М10.

Агова
лац. Ahova / Agova
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Янаўскі
Сельсавет: Ляскавіцкі
Насельніцтва: 284 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1652
Паштовы індэкс: 225799
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°9′2″ пн. ш. 25°38′9″ у. д. / 52.15056° пн. ш. 25.63583° у. д. / 52.15056; 25.63583Каардынаты: 52°9′2″ пн. ш. 25°38′9″ у. д. / 52.15056° пн. ш. 25.63583° у. д. / 52.15056; 25.63583
Агова на мапе Беларусі ±
Агова
Агова
Агова
Агова
Агова
Агова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Агі або Ага (Agi, Ago) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя

рэдагаваць

У 2014 годзе жыхар Янава Юры Селязьнёў выявіў у пясчаным кар'еры каля Агова на глыбіні 13 мэтраў крэмневыя рэчы. У 2018 годзе беларускія археолягі сабралі знаходкі ў Агове і прадставілі дасьледаваньні на навуковых канфэрэнцыях, дзе навукоўцы зь Нямеччыны і Францыі пацьвердзілі старажытнасьць артэфактаў. Геолягі з БДУ на чале з Аляксандрам Матузкам прыйшлі да высновы, што рэчы па геалягічных адкладах мелі ўзрост да 250 тыс. гадоў (Дняпроўскае абледзяненьне), што адсоўвала дату засяленьня Беларусі на 100 тыс. гадоў назад. Збор рэчаў з Агова налічваў звыш 2-х тыс. знаходак. Сярод іх былі рубіла, чопэры памерам да 7,5—10 см, пікі і адшчэпы. Адпаведныя знаходкі былі аднымі з найбольш старажытных помнікаў ва Ўсходняй Эўропе і мелі адпаведнікі толькі ў Нямеччыне[3].

14 сакавіка 2024 году навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Аляксандар Вашанаў паведаміў, што знаходкі выявілі на пагорку каля Агова на глыбіні ад 3-х да 12 мэтраў у тры слаі. Пасьля дасьледаваньня ўзораў з дапамогай оптыка-стыпуляванага люмінісцэнтнага датаваньня вызначылі, што напластаваньне перастала бачыць сонечнае сьвятло прынамсі 400 тыс. гадоў таму за часам ніжняга палеаліту, які адносіцца да найстаражытнейшага пэрыяду ў гісторыі чалавецтва. Сярод знаходак былі скрэблы і нуклеюсы, а таксама пласьціны з далікатнай апрацоўкай. Жыхары дадзенага помніка эпохі ніжняга палеаліту былі старэйшымі за нэандэртальцаў, якім у Эўропе папярэднічаў гайдэльбэрскі чалавек. Пры гэтым археалягічны помнік быў падобным да помнікаў у Саксоніі і на Каўказе[4][5].

У XIX ст. Агова ўваходзіла ў склад Пінскага павету Менскай губэрні[6].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1909 год — 567 чалавек у вёсцы Агове і 19 чалавек у маёнтку Агове[7]
  • 1999 год — 342 чалавекі
  • 2009 год — 284 чалавекі

Геалёгія

рэдагаваць

За 2 км на захад ад вёскі знаходзіцца Агоўскае радовішча пяску. Паклад у выглядзе 3 лінзаў зьвязаны з канцова-марэннымі адкладамі дняпроўскага зьледзяненьня.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 142.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 15—16.
  3. ^ Дзяніс Марціновіч, Tut.by. Перапісваем падручнікі // Партал «Наша ніва», 30 ліпеня 2019 г. Праверана 22 красавіка 2024 г.
  4. ^ Ганна Дзягель. 59-ы выпуск «Вашанаў, Агова 1 - самы старажытны помнік палеаліту Беларусі» // Падкаст «Так склалася гістарычна», 14 сакавіка 2024 г. Архіўная копія ад 14 сакавіка 2024 г. Праверана 22 красавіка 2024 г.
  5. ^ Старажытныя людзі на тэрыторыі Беларусі жылі больш за 400 тысяч гадоў таму // Партал «Наша ніва», 18 сакавіка 2024 г. Праверана 22 красавіка 2024 г.
  6. ^ Jelski A. Mostwiłowicze // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 407.
  7. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 138.