Џ

кірылічная літара

Џ, џ (джэ; курсіў: Џ џ) — літара кірыліцы, уваходзіць у азбукі сэрбскае, македонскае й абхаскае моваў. У сэрбскай азбуцы 29-я, у македонскай — 30-я, у абхаскай — 58-я. Азначае гук [dʐ] (у абхаскай [d͡z] ці [dzʲ]).

Літара кірыліцы джэ
Џџ
Выява
 Ф Х Ц Ч 'Џ' Ш Щ Ъ Ы 
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [] [ɖʐ]
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter dzhe
cyrillic small letter dzhe
Юнікод Џ: U+040F
џ: U+045F
HTML Џ‎: &#1039, &#x40f
џ‎: &#1119, &#x45f
UTF-16 Џ‎: 0x40F
џ‎: 0x45F
URL-код Џ: %D0%8F
џ: %D1%9F
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Літара паходзіць ад літары Ц, якая раней мела выгляд Џ.[Крыніца?]

У сэрбскае пісьмовасьці сустракаецца (большай часткай у запазычаньнях з турэцкае мовы) з тым жа значэньнем як і ў XVII стагодзьдзі, але непастаянна[Крыніца?]: прынамсі Вук Караджыч у першы варыянт сэрбскае азбукі знак Џ не ўключыў (глядзі старонку 9 ягонае граматыкі 1814 году), скарыстаўшы дыграф чж: Боїачжиа, Карапанчжић. Але пра існаваньне Џ ён ведаў. Гэтая літара зьявілася ў пазьнейшым выглядзе ягонае азбуцы, (глядзі старонку 9 буквара 1827 году), але літара не прыжылася.