Іўе (хутар)

хутар у Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Іўе[1]хутар ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.

Іўе
лац. Iŭje
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Івейскі
Насельніцтва: 14 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231337
СААТА: 4229813061
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°57′2″ пн. ш. 25°46′32″ у. д. / 53.95056° пн. ш. 25.77556° у. д. / 53.95056; 25.77556Каардынаты: 53°57′2″ пн. ш. 25°46′32″ у. д. / 53.95056° пн. ш. 25.77556° у. д. / 53.95056; 25.77556
Іўе на мапе Беларусі ±
Іўе
Іўе
Іўе
Іўе
Іўе
Іўе

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніц маёнтак Іўе вядомы з XVI ст. У 1690 г. належаў Стэфану Тызэнгаўзу, ваяводу Наваградзкаму. Ён трымаў Іўе ў закладзе ад Казімера Яна Сапегі, ваяводы віленскага. Набыў яго за 15 тыс. талераў у 1686 г.

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, уласнасьць Замойскіх. У 1905 г. 124 жыхары, 8720 дзесяцін зямлі, побач млын, 5 жыхароў, 0,5 дзесяціны зямлі.

У 1921 — 1939 гг. фальварак у Івейскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 13 двароў, 190 жыхароў.

3 1940 г. (18 двароў, 203 жыхары) у Івейскім сельсавеце Івейскага раёну. Потым у складзе калгаса «Іўе». У 1999 г. 12 двароў, 21 жыхар.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 14 чалавек[2]
  • 1999 год — 21 чалавек, 12 двароў.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.