Ірацкі Курдыстан
Курдыста́н (араб. کردستان, трансьл. Kurdistān; курд. ههرێمی کوردستان, трансьл. Herêmî Kurdistan) — аўтаномная адміністрацыйная адзінка ў складзе Іраку, знаходзіцца на паўночным усходзе краіны і ўтрымлівае чатыры правінцыі: Сулейманія, Дагук, Арбіл і Галабджа, пад кантролем аўтаноміі таксама знаходзяцца часткі правінцыяў Найнава, Кіркук і Дыяла, якія разглядаюцца курдзкім урадам як гістарычна курдзкія тэрыторыі, але аспрэчваюцца цэнтральным урадам Іраку; апрача таго, курдзкі ўрад прэтэндуе на некаторыя іншыя тэрыторыі, падкантрольныя непасрэдна ўраду Іраку. Сталіцай аўтаноміі зьяўляецца Арбіл, які па-курдзку мае назву Hewlêr.
Ірацкі Курдыстан | |
курд. ههرێمی کوردستان, араб. كردستان العراق | |
Сьцяг | |
Гімн | Ey Reqîb |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Ірак |
Статус | аўтаномны рэгіён |
Уваходзіць у | Ірак |
Адміністрацыйны цэнтар | Арбіль |
Улучае | 4 мугафазы (правінцыі) |
Дата ўтварэньня | 11 сакавіка 1970 |
Прэзыдэнт | Масуд Барзані |
Прэм’ер-міністар | Нэчырван Барзані |
Афіцыйныя мовы | курдзкая, арабская |
Насельніцтва (2013) | ~ 6,2 — 6,5 млн |
Нацыянальны склад | курды, арабы, асырыйцы, туркаманы |
Канфэсійны склад | мусульмане, хрысьціяне |
Плошча | 40 643 км² км² |
Месцазнаходжаньне Ірацкага Курдыстану | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Пачаткова курдзкая аўтаномія была ўтвораная ў 1970 годзе ў выніку ірацка-курдзкага пагадненьня. Практычна гэта аўтаномія была фіктыўнай да 1991 году, калі ў выніку прайгранай Іракам вайны на поўначы і поўдні краіны былі ўсталяваныя зоны, забароненыя для палётаў ірацкай авіяцыі. Да канца 1991 году курды выбілі ірацкія войскі з тэрыторыі аўтаноміі і фактычна Курдыстан атрымаў незалежнасьць (але не была абвешчаная).
Пасьля вайны 2003 году і ўсталяваньня новай улады ў Іраку было падпісанае новае пагадненьне паміж Іракам і Курдыстанам. Новая канстытуцыя Іраку зацьвердзіла існаваньне курдзкага рэгіянальнага ўраду, які мае поўную ўнутраную аўтаномію.
Эканоміка
рэдагавацьКурдыстан — адзін з асноўных сельскагаспадарчых раёнаў Блізкага Ўсходу. Тут вырошчваецца да 75% усёй ірацкай пшаніцы, 40% ячменю, 98% тытуню, 30% бавоўны, 50% садавіны. Разьвіцьцё атрымала і жывёлагадоўля, у асноўным авечкі і козы.
Дзьве гідраэлектрастанцыі ў Дакане і Дэрбэндзі-Хане працуюць не на поўную магутнасьць, пры правядзеньні рэканструкцыі яны змогуць поўнасьцю задаволіць патрэбы рэгіёну ў электраэнэргіі. У раёне Сулейманіі разьмешчаныя два вялікіх цэмэнтных заводы, якія зараз маюць вялікую колькасьць замоваў з-за адбудовы Іраку пасьля вайны, плянуецца будаўніцтва яшчэ аднаго заводу ў Гарыры. Ёсьць буйныя прадпрыемствы тэкстыльнай і харчовай прамысловасьцяў, у Салагэдыне пабудаваны трубапракатны завод. Плянуецца будова нафтапераапрацоўчых заводаў у Арбілі, Сулейманіі, Дагуку і Зазе.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва аўтаноміі, курды, размаўляюць на двух розных дыялектах курдзкай мовы: курманджы і сарані, якія часам лічацца дзьвюма роднаснымі, але асобнымі мовамі. Маюць пераважна ісламскае веравызнаньне. Таксама ёсьць хрысьціянскае насельніцтва — асырыйцы і галдэі (галда-каталікі), у асноўным у раёне Дагуку (30 000 і паступова павялічваецца за кошт міграцыі з арабскіх раёнаў), туркмэны (таксама вядомыя пад назваю туркаманы) і арабы (значная колькасьць якіх была наўмысна пераселеная на курдзкія землі пад час кіраваньня Садама Хусэйна — па веравызнаньні ў асноўным мусульмане-суніты. Існуюць невялікія армянскія грамады (каля 10 000 чалавек). Да пачатку 50-х гг. жылі і габрэі, але большасьць зь іх імігравала ў Ізраіль.
Палітыка
рэдагавацьПрэзыдэнт аўтаноміі — Масуд Барзані, зацьверджаны парлямэнтам у 2005 годзе, іншыя кіраўнічыя функцыі ўскладзеныя таксама на прэм’ер-міністра. Афіцыйныя мовы аўтаноміі — курдзкая й арабская[1].
Тэрыторыя аўтаноміі ў асноўным зьяўляецца няўзгодненай з цэнтральнымі ўладамі. Акрамя чатырох правінцыяў аўтаноміі, Сулейманія, Арбіл, Кіркук і Галабджа, курдзкі ўрад таксама кантралюе часткі правінцыяў Найнава, Кіркук і Дыяла, якія цэнтральным урадам лічацца тэрыторыямі, якія поўнасьцю падначаленыя непасрэдна ўраду Іраку. Разам з тым, курдзкі ўрад прэтэндуе на пэўныя тэрыторыі на поўдзень ад сваёй фактычнай тэрыторыі, падкантрольныя цэнтральнаму ўраду Іраку.
Гл. таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ The Kurdish language (анг.). Kurdistan Regional Government. Праверана 28 чэрвеня 2014 г.