Арбіль

(Перанакіравана з «Арбіл»)

Арбі́ль (па-арабску: اربيل‎, па-сырыйску: ܐܪܒܝܠ), Хаўле́р (па-цэнтральнакурдзку: ھەولێر) — места у паўночным Іраку, разьмешчанае на заходнім ўзгор’і Курдзкіх гор, паміж рэкамі Вялікі і Малы Заб, сталіца ірацкай правінцыі Арбіль і сталіца Курдзкай аўтаномнай акругі, з насельніцтвам каля 900 тыс. чалавек.

Арбіль
Арбіль
Першыя згадкі: 3 тысячагодзьдзе да н. э.
Краіна: Ірак
Акруга: Курдзкая аўтаномная
Мэр: Наўзад Хадзі
Плошча:
  • 12 000 км²[1]
Вышыня: 385 м н. у. м.
Насельніцтва: 900 000 чал.
Часавы пас: UTC+3
летні час: UTC+4
Тэлефонны код: 66
Паштовы індэкс: 44001
Геаграфічныя каардынаты: 36°11′28″ пн. ш. 44°0′34″ у. д. / 36.19111° пн. ш. 44.00944° у. д. / 36.19111; 44.00944Каардынаты: 36°11′28″ пн. ш. 44°0′34″ у. д. / 36.19111° пн. ш. 44.00944° у. д. / 36.19111; 44.00944
Арбіль на мапе Іраку
Арбіль
Арбіль
Арбіль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Арбіль ёсьць адным з самых старых местаў на сьвеце, існуюць зьвесткі аб тым, што места мае 8000-гадовую гісторыю. У прадмесьцях места знойдзена нават старажытнае паселішча нэандэртальцаў. Самыя старыя дакумэнтальныя зьвесткі адносяць да старажытнага асырыйскага гораду Арабіль ці Арабэль датуюцца 3 тысячагодзьдзем да н. э. Магчыма з гэтых часоў застаўся курган вышынёй 30 м, які знаходзіцца ў цэнтры сучаснага Арбілю, на якім знаходзяцца руіны старога турэцкага форту. На поўнач ад Арбілю знаходзяцца Гаўгамэлы, каля якіх Аляксандар Македонскі ў бітве 331 г. да н. э. перамог войска пэрсаў.

З 1974 году Арбіль — сталіца Курдзкай аўтаномнай акругі. З 2003 году ўжываецца і курдзкая назва гораду Хаўлер, а арабскія надпісы замяняюцца курдзкімі.