Іказьнь (возера)
Іказьнь — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Друйкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 14 км на ўсход ад Браслава. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр. Плошча паверхні возера 2,38 км². Даўжыня 2,97 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,4 м, сярэдняя складае 3,3 м. Аб’ём вады 7,94 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 12,7 км.
Возера
Іказьнь
Іказьнь | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Іказьнь.
Апісаньне
рэдагавацьКатлавіна складанага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы маюць вышыню 12—15 мэтраў. У верхняй частцы разараныя, на паўднёвым усходзе — парослыя лесам. Берагі нізкія, абразійныя, знаходзяцца пад хмызьняком. У паўночна-заходняй затоцы берагі сплавінныя. Мелкаводзьдзе пясковае і пяскова-галькавае. На глыбінях дно высьцілаецца сапрапэлем.
На возеры знаходзяцца 2 выспы, агульная плошча якіх складае 0,012 км².
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. На паўночным захадзе выцякае рака Усьвіца, якая злучае вадаём з возерам Дрывятамі. Упадаюць мэліярацыйныя каналы.
Зарастае слаба. Шырыня прыбярэжнай паласы надводнай расьліннасьці не перавышае 10 мэтраў, месцамі яе ўвогуле няма.
Флёра і фаўна
рэдагавацьУздоўж берагоў расьце трысьнёг і чарот.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, верхаводка, лінь, краснапёрка ды іншыя віды рыбаў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б http://www.geonames.org/7576663/vozera-ikazn.html
- ^ Мельнікаў А. Іказнь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 400.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.