Касьцёл Божага Цела (Іказьнь)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Божага Цела
| |
Касьцёл Божага Цела
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Іказьнь |
Каардынаты | 55°37′30″ пн. ш. 27°15′35″ у. д. / 55.625° пн. ш. 27.25972° у. д.Каардынаты: 55°37′30″ пн. ш. 27°15′35″ у. д. / 55.625° пн. ш. 27.25972° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэараманскі стыль |
Дата заснаваньня | 1912 |
Касьцёл Божага Цела | |
Касьцёл Божага Цела на Вікісховішчы |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Іказьні. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьКаталіцкая парафія ў старажытным мястэчку Іказьні зьявілася, відаць, не пазьней за 1499 год. Уладальнік мястэчка Іван Сапега, сакратар вялікага князя Аляксандра, у 1501 годзе атрымаў ад Папы Аляксандра VI дазвол на будаваньне парафіяльнага касьцёла пад тытулам Сьвятога Духа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзел Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Іказьнь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Драўляныя будынкі неаднаразова зьнішчаліся пажарамі (апошні драўляны касьцёл збудавалі ў 1814 годзе). Нарэшце ў 1906 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла, якое скончылася 17 верасьня 1912 году.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1919 годзе ксёндз Міхал Буклярэвіч стаў адным з арганізатараў сялянскага паўстаньня супраць бальшавіцкай улады. Пры здушэньні выступленьня сьвятара і ягоную сястру расстралялі. У 1940-я гады савецкія ўлады зьнішчылі помнік на магіле сьвятара і яго сястры. У кастрычніку 1995 году мясцовыя жыхары аднавілі помнік.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 2-вежавая, 3-нэфавая базыліка з трансэптам, апсыдай і закрысьціямі. Абапал галоўнага фасаду ўзвышаюцца 2 магутныя шатровыя вежы, паміж якімі 2-схільны шчыт з акном-ружай у цэнтры[1]. Дэкор будынка даволі стрыманы. Апрача разнастайных праёмаў і нішаў, у ім выкарыстоўваюцца ступеньчатыя контрфорсы і аркатура.
Вакол касьцёла агароджа з бутавага каменю. На цьвінтары знаходзіцца валун з памятным надпісам сьвятару Міхалу Буклярэвічу і ягонай сястры Эміліі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Касьцёл Божага Цела ў Іказьні, Radzima.org
- Іказьнь — парафія Божага Цела. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.