Ігар Ясінскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ясінскі.
І́гар Ясі́нскі (нарадзіўся 4 ліпеня 1990 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Ігар Ясінскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 ліпеня 1990[1] (34 гады) | |
Рост | 176 см[2] | |
Вага | 75 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2012 | Дынама Менск | 6 (0) |
2010 | → Дняпро Магілёў | 1 (0) |
2012 | → Нёман Горадня | 25 (0) |
2013—2014 | Нёман Горадня | 14 (0) |
2015 | Мікашэвічы | 13 (0) |
2016 | Нафтан | 3 (0) |
2016 | Белшына | 13 (2) |
2017 | Каўна Жальгірыс | 26 (0) |
2018 | Слуцак | 19 (0) |
2019—2021 | Спадарожнік | 62 (2) |
2021 | Дняпро Магілёў | 17 (0) |
2022 | Макслайн | 16 (0) |
2023 | Паперпрам | 26 (0) |
Зборныя | ||
2009 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2010—2012 | Беларусь (да 21) | 14 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец менскага «Дынама». З 2007 году праходзіў у асноўны склад, але ў большасьці гуляў за дубль. У сакавіку 2012 году быў аддадзены ў гадавую арэнду гарадзенскаму «Нёману», дзе быў трывалым гульцом асноўнага складу. Па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама», але ў красавіку 2013 году пакінуў сталічны клюб[3]. Першую палову сэзону 2013 году прапусьціў праз пашкоджаньні. У ліпені 2013 году падпісаў зь «Нёманам» кантракт на паўтары гады. У другой палове 2013 году на полі не зьяўляўся, толькі набіраў форму ў матчах за дублюючы склад гарадзенцаў. Першую палову 2014 году прапусьціў праз чарговую траўму, а з чэрвеня 2014 году пачаў зьяўляцца ў асноўным складзе «Нёмана». Звычайна гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але часам выкарыстоўваўся як правы абаронца або паўабаронца.
У сьнежні 2014 году стала вядома, што Ігар пакіне гарадзенскі клюб празь ягонае цяжкае фінансавае становішча[4]. У студзені 2015 году стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніту»[5], дзе стаў перадусім толькі выходзіць на замену. У студзені 2016 году пакінуў Мікашэвічы[6]. Пасьля зыходу з «Граніта» праходзіў прагляд у такіх клюбах, як то «Слуцак», «Нёман», «Віцебск», «Крумкачы», аднак сэзон 2016 году ў выніку распачаў у складзе наваполацкага «Нафтану». Спачатку гуляў у першым складзе наваполацкага клюбу, але хутка страціў месца ў старце і пачаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 году пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[8], дзе стаў асноўным апорным паўабаронцам, аднак ня здолеў выратаваць бабруйскі клюб ад вылету ў Першую лігу.
У пачатку 2017 году трэнаваўся зь «Белшынай», а ў сакавіку падпісаў кантракт з «Каўна Жальгірысам»[9]. У лютым 2018 году вярнуўся ў Беларусь, пасьля прагляду стаўшы гульцом «Слуцка»[10]. У слуцкай камандзе зьяўляўся на полі нерэгулярна, часьцей выходзячы на замену. У сьнежні 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Слуцак»[11]. У пачатку 2019 году трэнаваўся з жыткавіцкім ЮАСам, аднак у красавіку, пакінуўшы каманду, стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка». Замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды і стаў ейным капітанам. У сэзоне 2020 году дапамог «Спадарожніку» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[12]. У першай палове 2021 году заставаўся адным з асноўных гульцоў рэчычанаў у Найвышэйшай лізе.
У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся з Найвышэйшай лігі, прыяднаўся да магілёўскага «Дняпра»[13], дзе трывала замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскі клюб[14], пасьля чаго некаторы час трэнаваўся з «Гомлем», а ў лютым стаў гульцом рагачоўскага «Макслайна»[15]. Паводле вынікаў сэзона 2022 дапамог клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу, куды ён, аднак, ня быў дапушчаны.
У студзені 2023 году перайшоў у гомельскі «Паперпрам»[16]. Пакінуў клюб па заканчэньні кантракта ў студзені 2024 году[17].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Граніт | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Нафтан | 2016 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 |
Белшына | 13 | 2 | ||
Слуцак | 2018 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Igor Yasinski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г https://vk.com/photo-121879905_457250622
- ^ Игорь Ясинский покинул минское "Динамо" (рас.)
- ^ Сулима, Савицкий, Рыбак, Рапалис, Ясинский, Витус и Зубович покинут "Неман" (рас.)
- ^ Ясинский и Луцевич перешли в "Гранит", Толканица покинул клуб (рас.)
- ^ Ясинский покинет «Гранит» (рас.)
- ^ "Нафтан" объявил о расставании с Трипковичем, Котляром, Ясинским и Турлиным (рас.)
- ^ Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами” (рас.) Архіўная копія ад 2019-01-07 г.
- ^ Каунасский "Жальгирис" объявил о подписании Игоря Ясинского (рас.)
- ^ Тимошенко и Ясинский подписали контракты со "Слуцком" (рас.)
- ^ "Слуцк" расстался с Ясинским (рас.)
- ^ Игорь Ясинский остается в "Спутнике" (рас.)
- ^ Ясинский, Цеслюкевич и Федосов стали игроками "Днепра" (рас.)
- ^ Хотов, Федянин и Ясинский покинули "Днепр" (рас.)
- ^ Ясинский стал игроком "Макслайна", два игрока продлили контракты, в Рогачевский клуб перейдет Баланович (рас.)
- ^ Игорь Ясинский стал игроком "Бумпрома" (рас.)
- ^ Игорь Ясинский покинул "Бумпром" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)