Ігар Лісіца
Ігар Лісіца (нар. 10 красавіка 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Ігар Лісіца | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 красавіка 1988[1] (36 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005 | Ліда | 0 (0) |
2006—2008 | Нёман Горадня | 11 (0) |
2009—2014 | Белшына | 141 (14) |
2014—2015 | Нёман Горадня | 33 (1) |
2016 | Мікашэвічы | 12 (0) |
2016 | Віцебск | 15 (0) |
2017 | Нафтан | 28 (0) |
2018—2019 | Ліда | 49 (7) |
Зборныя | ||
2006 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец лідзкага футболу. У 2006—2008 гадах гуляў за гарадзенскі «Нёман». Пачынаючы з 2009 году выступаў за «Белшыну», дзе стаў адным з асноўных гульцоў. Звычайна выступаў на пазыцыі цэнтральнага або флянгавага паўабаронцы. У пачатку жніўня 2014 году пакінуў каманду[2], пасьля чаго падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[3]. У «Нёмане» неўзабаве замацаваўся на пазыцыі правага паўабаронцы.
У лютым 2016 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[4], дзе пазьней замацаваўся ў асноўным складзе. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт зь «Віцебскам»[5], дзе стаў асноўным левым абаронцам. У лютым 2017 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[6]. У складзе «Нафтану» быў гульцом асноўнага складу ды выступаў у якасьці флянгавага абаронцы, аднак ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. З студзеня 2018 году цягам двух месяцаў праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак на клюб была накладзеная забарона на рэгістрацыю новых гульцоў. У выніку ў сакавіку гулец падпісаў кантракт зь «Лідай»[7], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2019 году стаў гульцом жыткавіцкага ЮАС[8], аднак ужо ў сакавіку скасаваў пагадненьне з клюбам і зноў стаў гульцом «Ліды»[9].
У студзені 2020 году паводле справе аб дамоўных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[10]. Аднак, яшчэ ў лютым у складзе «Ліды» прымаў удзел у таварыскіх матчах[11]. У ліпені 2020 году паводле вынікаў крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежаваньня волі[12].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 20 | 0 |
Граніт | 2016 | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 |
Віцебск | 15 | 0 | ||
Нафтан | 2017 | Найвышэйшая ліга | 28 | 0 |
Ліда | 2018 | Першая ліга | 25 | 5 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Igor Lisitsa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Лисица и Ковалевский покинули «Белшину», Магалдадзе пополнил ряды бобруйчан (рас.)
- ^ Лисица подписал контракт с «Неманом» (рас.)
- ^ Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды «Гранита» (рас.)
- ^ Игорь Лисица перешел из «Гранита» в «Витебск» (рас.)
- ^ Мараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками «Нафтана» (рас.)
- ^ Игорь Лисица перешел в «Лиду» (рас.)
- ^ Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды" (рас.)
- ^ Лисица снова в "Лиде" (рас.)
- ^ Сучков и Белявский - персоны нон-грата, еще 14 игроков дисквалифицированы. АБФФ наказала за "договорняки"
- ^ Дисквалифицированный на 3 года за «договорняки» Лисица сыграл в товарищеском матче за «Лиду»
- ^ Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Белшыны» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)