Вісарыён Бялінскі
Вісарыён Рыго́равіч Бялі́нскі (11 чэрвеня [ст. ст. 30 траўня] 1811, крэпасьць Свэаборг, Хельсынкі, Фінляндыя — 7 чэрвеня [ст. ст. 26 траўня] 1848, Санкт-Пецярбург) — расейскі пісьменьнік, літаратурны крытык, публіцыст, філёзаф-заходнік.
Вісарыён Бялінскі | |
Бялінскі ў 1843 годзе, мастак К. Гарбуноў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | рас. Виссарион Григорьевич Белынский |
Нарадзіўся | 30 траўня (11 чэрвеня) 1811[1][2][3][…] або 11 чэрвеня 1811[4] крэпасьць Свэаборг, Фінляндыя, Расейская імпэрыя |
Памёр | 26 траўня (7 чэрвеня) 1848[1][3][5][…] (36 гадоў) або 7 чэрвеня 1848[4] Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
Пахаваны | |
Сужэнец | Maria Orlov[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | крытык, пісьменьнік, публіцыст, філёзаф |
Гады творчасьці | 1830—1848 |
Кірунак | літаратурная крытыка, публіцыстыка |
Мова | расейская мова[6][7][7][…] |
Дэбют | «Дзьмітры Калінін» (рас. «Дмитрий Калинин»; 1830) |
Значныя творы | «Літаратурныя летуценьні» (рас. «Литературные мечтания»; 1834) |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Біяграфія
рэдагавацьДзед будучага крытыка — сьвятар у сяле Бялыні Ніжняломаўскага павету Пензенскай губэрні. Вісарыён нарадзіўся 11 чэрвеня 1811 году, у сям’і флёцкага лекара Рыгора Нікіфаравіча Бялынскага (1784—1835) у Свэаборгу (Суамэнліна, цьвержа цяпер у межах Хэльсынкі, Фінляндыя), дзе ў той час служыў ягоны бацька.[8]. Раньняе дзяцінства Вісарыёна супала зь першымі гадамі Вялікага княства Фінляндзкага. У далейшым (1816) бацька перасяліўся на службу ў родны край і атрымаў месца павятовага лекара ў горадзе Чамбары.
Навучыўшыся чытаць і пісаць у настаўніцы, Вісарыён быў аддадзены ў нядаўна адчыненую ў Чамбары павятовую вучэльню, адкуль у 1825 годзе перайшоў у губэрнскую гімназію, дзе правучыўся тры з паловаю гады, але курсу (на той час чатырохгадовага) ня скончыў, бо гімназія яго не задавальняла, і задумаў паступіць у Маскоўскі унівэрсытэт. Выкананьне задумы было вельмі нялёгкім, бо бацька, праз абмежаванасьць сродкаў, ня мог забясьпечваць Вісарыёна ў Маскве; але юнак вырашыў бедаваць, каб толькі быць студэнтам. У жніўні 1829 году ён быў залічаны ў студэнты па славесным факультэце, напрыканцы таго ж году прыняты на казённы рахунак. Паступаючы, будучы крытык «ашляхеціў» прозьвішча, зьмякчыўшы яго як «Бялінскі».
Унівэрсытэцкі пэрыяд
рэдагавацьЗ 1829 да 1832 году вучыўся на славесным аддзяленьні філязофскага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту. Паступленьне ва ўнівэрсытэт, апроч іспытаў, было зьвязана з цэлым шэрагам фармальнасьцяў. У прыватнасьці, патрабавалася парука «аб непрыналежнасьці да таемных таварыстваў», якую забясьпечыў генэрал Дурасаў — знаёмы родзічаў Бялінскага. У Маскоўскім унівэрсытэце тады ўжо зьявіліся маладыя прафэсары — прадвесьнікі бліскучага ўнівэрсытэцкага жыцьця 40-х гадоў. Лекцыі Мікалая Надзеждзіна і Міхаіла Паўлава ўводзілі слухачоў у кола ідэяў германскай філязофіі (Шэлінга і Окена). Гэтае захапленьне злучала студэнтаў у гурткі, зь якіх у далейшым выйшлі дужа ўплывовыя дзеячы расейскай літаратуры і грамадзкага жыцьця. У гэтых гуртках Бялінскі й знайшоў сваіх сяброў і аднадумцаў (Герцэна, Агарова, Станкевіча…) Пад уплывам тагачаснай філязофіі і рамантычнай літаратуры Бялінскі стварыў трагедыю «Дзьмітрый Калінін», якая вылучалася рэзкімі антыпрыгоньніцкімі настроямі. Трапіўшы ў цэнзуру(якая складалася тады з унівэрсытэцкіх прафэсараў), трагедыя ня толькі не была дапушчаная да друку, але й падштурхнула Вісарыёна да адлічэньня з унівэрсытэту «празь няздатнасьць»[9]. Застаўшыся без усякіх сродкаў, Вісарыён зарабляў урокамі і перакладамі францускіх раманаў. Бліжэй пазнаёміўшыся з прафэсарам Надзеждзіным, ён пачынае перакладаць артыкулы для заснаванага ў 1831 часопісу «Тэлескоп» і ў верасьні 1834 стварае свой першы сур’ёзны крытычны артыкул.
Літаратурная дзейнасьць
рэдагавацьГэты крытычны артыкул «Літаратурныя летуценьні. Элегія ў прозе» (Литературные мечтания. Элегия в прозе), ёсьць бліскучым аглядам гісторыі расейскай літаратуры і вылучаецца высноваю Бялінскага, што ў сучасных яму расейцаў «няма літаратуры» ў ягоным разуменьні, а ёсьць невялікая колькасьць пісьменьнікаў. Але «прыйдзе час, — асьвета разальецца ў Расеі шырокаю плыняй, разумовае аблічча народу высьветліцца… Але цяпер нам трэба вучэньне!…»
Другі літаратурны агляд Бялінскага (1836) прасякнуты тым жа духам адмаўленьня: дастаткова назвы — «Нішто аб нічым, альбо справаздача сп. выдаўцу „Тэлескопу“ за апошняе паўгодзьдзе расейскай літаратуры». Але зьяўленьне аповесьцяў Гогаля і вершаў Кальцова ўжо дае крытыку надзею на лепшую будучыню.
У тыя гады Бялінскі знаходзіўся пад уплывам гуртка Станкевіча, дзе ў той час ў бясконцых камэнтарах і спрэчках вывучалася філязофская сыстэма Гегеля і дзе галоўным аратарам быў Міхаіл Бакунін.
Напрыканцы 1839 году Бялінскі пераяжджае ў Пецярбург, згадзіўшыся ўзяць на сябе крытычны аддзел у «Айчынных Запісках». З таго часу рэчаіснасьць, на якую раней Бялінскі глядзеў праз ідэалістычную прызму, прымушае яго зьмяніць характар крытыкі — яна становіцца больш грамадзкай. «Свабода творчасьці лёгка ўзгадняецца з служэньнем сучаснасьці; для гэтага ня трэба сябе прымушаць пісаць на тэмы… трэба толькі быць грамадзянінам, сынам свайго грамадзтва і сваёй эпохі…»
Апроч штогадовых аглядаў расейскай літаратуры, Бялінскі публікаваў артыкулы пра Дзяржавіна, Лермантава, Майкова, шэраг артыкулаў пра Пушкіна. Здароўе ж ягонае пагаршалася — разьвіваліся сухоты. Увосень 1845 году ён вытрымаў моцную хваробу, што пагражала жыцьцю, а напачатку 1846 году пакінуў «Айчынныя запіскі». Пасьля ён стаў супрацоўнікам новага часопісу «Сучасьнік» («Современник»). У 1845 годзе ім быў адасланы знакаміты ліст да Гогаля[10], дзе Бялінскі абураецца адыходам раней ухваленага ім Гогаля ад ранейшых пазыцыяў.
Паездка за мяжу ў 1847 не дала ніякага выніку, і Бялінскі, ціха згасаючы, памёр 26 траўня (7 чэрвеня) 1848 году ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Воўкаўскіх могілак.
Значэньне
рэдагавацьСтаўшы, паводле Вароўскага, «першым разначынцам»[11], Бялінскі, як прадвесьнік новага этапу ў расейскім рэвалюцыйна-вызваленчым руху, рыхтаваў для будучыні гэтага руху глебу і надалей быў неаднаразова названы «бацькам расейскай інтэлігенцыі».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Белинский, Виссарион Григорьевич (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1908. — Т. 3. — С. 591—648.
- ^ Морозов П. О. Белинский, Виссарион Григорьевич (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. V. — С. 191—194.
- ^ а б Лаврецкий А., Гусев В. Белинский В. Г. // Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ^ а б Педагоги и психологи мира (рас.) — 2012.
- ^ Белинский Виссарион Григорьевич // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Belinskij, Vissarion Grigorʹevič // CONOR.SI
- ^ «Неистовый Виссарион» из Суоменлинны
- ^ ФЭБ: Мордовченко, Бурсов. Белинский. — 1955 (текст)(недаступная спасылка)
- ^ В. Г. Белинский Письмо Н. В. Гоголю
- ^ В. В. Воровский Памяти «Неистового Виссариона»
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВісарыён Бялінскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў