Ібн Хальдун (па-арабску: ابن خلدون‎) , поўнае імя Абдурахман Абу Зэйд бін Мухамад бін Хальдун аль-Аадрамі (27 траўня 1332, Туніс — 17 сакавіка 1406, Каір) — арабскі мусульманскі філёзаф, гісторык, сацыяльны мысьляр[2][3]. Ягоная гістарычная праца «Пралегомэны» была апублікаваная ў перакладзе на францускую мову ў 1862 годзе. Выява Ібн Хальдуна разьмешчаная на банкноце ў 10 туніскіх дынараў.

Ібн Хальдун
па-арабску: ابن خلدون
Ibn Khaldoun.jpg
Помнік у Тунісе
Дата нараджэньня 27 траўня 1332[1]
Месца нараджэньня Туніс
Дата сьмерці 17 сакавіка 1406 (73 гады)
Месца сьмерці Каір
Месца вучобы
Занятак антраполяг, гісторык, судзьдзя, аўтабіёграф, сацыёляг, эканаміст, філёзаф, палітык, пісьменьнік, паэт
Навуковая сфэра філязофія, гісторыя, сацыялёгія
Вядомы як гісторык Усходу

Больш за ўсё вядомы дзякуючы свайму твору «Пралегомэны» (бел. «Уводзіны»). Пад уплывам гэтай працы асманскія гісторыкі XVII стагодзьдзя, як то Кятыб Чэлебі, Агмэд Чэвдэт-паша і Мустафа Наіма, прааналізавалі ўзвышэньне і заняпад Асманскай імпэрыі[4]. Ібн Хальдун узаемадзейнічаў з Тамерланам, заснавальнікам імпэрыі Тымурыдаў. Эўрапейскія навукоўцы XIX стагодзьдзя таксама прызнавалі важнасьць твору і лічылі Ібн Хальдуна адным з найвялікшых філёзафаў мусульманскага сьвету[5]. Ідэі Ібн Хальдуна застаюцца актуальнымі і па сёньняшні дзень.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ http://apnaorg.com/books/english/ibn-e-khuldun/ibn-e-khuldun.pdf
  2. ^ Muhammad Hozien. «Ibn Khaldun: His Life and Work». Islamic Philosophy Online.
  3. ^ Сорокин П. А. Человек. Цивилизация. Общество / Общ. ред., сост. и предисл. А. Ю. Согомонов: Пер. с англ. — М.· Политиздат, 1992. — С. 176
  4. ^ Lewis, Bernard (1986). «Ibn Khaldūn in Turkey». In Ayalon, David; Sharon, Moshe. Studies in Islamic history and civilization: in honour of Professor David Ayalon. Brill. — С. 527–530. — ISBN 978-965-264-014-7
  5. ^ S. M. Deen (2007) «Science under Islam: rise, decline and revival». — С. 157. — ISBN 1-84799-942-5

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Ібн Хальдунсховішча мультымэдыйных матэрыялаў