Заяц-русак

зьвер сямейства трусоў
(Перанакіравана з «Lepus europaeus»)

За́яц-руса́к — зьвер з роду заяц (Lepus) сямейства Зайцавых (Leporidae).

Заяц-русак
2004 год, Нідэрлянды
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваСапраўдныя шматвузавыя
РазьдзелДвухбакова-сымэтрычныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаВышэйшыя зьвяры
АтрадЗайцападобныя
СямействаЗайцавыя
РодЗаяц
Падвід
сярэднярускі заяц-русак
Бінамінальная намэнклятура
Lepus europaeus Pallas, 1778
Арэал
Ружовым месцы акліматызаваньня

Даўжыня цела 55—70 см. Вага да 6 кг. Улетку мае карычнева-вохрыста-шэрую поўсьць зь цёмна-стракатым малюнкам. Вакол вачэй белае кольца. Пад вачыма цёмная пляма. Кончыкі вушэй цёмныя. Хвост зьверху чорны або чорна-буры, а зьнізу белы. Бакі чырвона-палевыя. Узімку мае шэрую поўсьць. Веснавая лінька сканчаецца ў траўні, а восеньская — у лістападзе. Размнажаецца зь лютага да верасьня. Дае 2—4 прыплоды па 1—7 зайчанятаў (часьцей па 4). Цяжарнасьць доўжыцца 42—45 дзён. Працягласьць жыцьця да 10 гадоў. Жыве на палях, лясных палянах, высечках, узьлесках і ў ярах. Пераважна начны зьвер, актыўны ўвесь год. Спажывае расьлінны корм: улетку — пераважна злакавыя і бабовыя травяністыя расьліны, узімку — хмызьнякі, кару і парасткі асіны, вярбы, грушы і яблыні. Служыць прадметам пушнога промыслу і паляваньня. Пашыраны ў Эўразіі і Паўночнай Афрыцы. Акліматызаваны ў Паўночнай Амэрыцы, Новай Зэляндыі і на поўдні Аўстраліі[1]. Іншая назва: заяц-шарак[2].

Маладняк нараджаецца з расплюшчанымі вачымі, пакрыты поўсьцю і здольны да бегу. Разьвівае хуткасьць да 60 км/гадзіна[3]. Пятляе і вяртаецца па сваім сьледзе[4].

Беларусь

рэдагаваць

На адкрытых краявідах Беларусі трапляецца падвід сярэднярускі заяц-русак. У 1983 годзе сярэднегадавая колькасьць складала 150—300 тысячаў. Штогод нарыхтоўвалі 60—150 тыс. шкурак[1]. У паляўнічым сэзоне 2012 году ў Беларусі здабылі 37,6 тыс. зайцоў-русакоў. На лістапад 2013 году ў лясах налічвалася 101,2 тыс. асобін зайца-русака[5].

  1. ^ а б Алег Фядосаў. Заяц-русак // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 2. Гатня — Катынь. — С. 409. — 522 с. — 10 000 ас.
  2. ^ Назовы жывёл. Менск: Інбелкульт, 1927 // Электронная энцыкляпэдыя, 2020 г. Праверана 20 студзеня 2020 г.
  3. ^ Заяц-русак // Партал «Крок за крокам», 2020 г. Праверана 20 студзеня 2020 г.
  4. ^ Ну, заяц… жыві // Рэспубліка : газэта. — 10 студзеня 2009. — № 3 (4669). — ISSN 1991-5322.
  5. ^ Сяргей Расолька. На паляваньне, на зайца // Зьвязда : газэта. — 5 лістапада 2013. — № 209 (27574). — С. 3. — ISSN 1990-763x.