Яр (народны тэрмін, запазычаны зь цюрскіх моваў; роў) — глыбокі са стромкімі схіламі размыў, утвораны часовымі вадасьцёкамі; найбольш яскравы і небясьпечны вынік воднай эрозіі глебы.

Яр у Харкаўскай вобласьці, Украіна

Яры ўтвараюцца пры інтэнсіўных ліўневых дажджах, разворваньні і апрацоўцы глебы ўдоўж схілаў, пракладцы дарог, празьмерным выпасе жывёлы, зьнішчэньні дрэвавай і травяністай расьліннасьці на схілах, рэкрэацыйнай дыгрэсіі зямель і інш. Даўжыня дасягае некалькіх кілямэтраў, шырыня і глыбіня — дзясяткаў мэтраў. Бываюць схілавыя і донныя, у раёнах з карбанатнымі глебаўтваральнымі пародамі адзначаецца падземная яравая эрозія.

Літаратура

рэдагаваць
  • Геаграфічныя паняцьці і тэрміны. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-085-8

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ярсховішча мультымэдыйных матэрыялаў