IANA

падразьдзяленьне ICANN, непрыбытковай арганізацыі ЗША

Каардынаты: 33°58′58″ пн. ш. 118°24′17″ з. д. / 33.98278° пн. ш. 118.40472° з. д. / 33.98278; -118.40472

Сеціўная ўправа[1] наданьня нумароў (анг. IANA) — амэрыканская арганізацыя, якая кіруе прасторамі IP-адрасоў, дамэнаў верхняга ўзроўню, а таксама рэгіструе тыпы дадзеных MIME і парамэтры іншых пратаколаў Інтэрнэта. Знаходзіцца пад кантролем СТНІН.

Сеціўная ўправа наданьня нумароў
анг. Internet Assigned Numbers Authority
Абрэвіятура СУНН
Дата ўтварэньня Сьнежань 1988
Штаб-кватэра Лос-Анджэлес, Заходні раён, мікрараён Плая-Віста, Узьбярэжны праезд, д. 12025
Месцазнаходжаньне штат Каліфорнія (ЗША)
Афіцыйныя мовы ангельская
Матчына кампанія Сеціўнае таварыства па наданьні імёнаў і нумароў
Сайт iana.org

Дзейнасьць

рэдагаваць

IANA адказвае за разьмеркаваньне ўсіх зарэзэрваваных імёнаў і нумароў, якія выкарыстоўваюцца ў пратаколах, вызначаных у RFC.

Разьмеркаваньне IP-адрасоў

рэдагаваць

IANA дэлегуе свае паўнамоцтвы па разьмеркаваньні IP-адрасоў рэгіянальным рэгістратарам у выглядзе дыяпазонаў кляса A («/8»). Рэгіянальныя рэгістратары, у сваю чаргу, дэлегуюць драбнейшыя дыяпазоны інтэрнэт-правайдэрам.

Таксама выдаюцца IPv6-адрасы, але ў дадзеным выпадку падзел паўнамоцтваў невялікі, бо прапанова значна перавышае попыт.

Дамэнныя імёны

рэдагаваць

IANA, сумесна з апэратарамі дамэнаў верхняга ўзроўню, кіруе дадзенымі каранёвых сэрвэраў DNS.

Мінуўшчына

рэдагаваць

1 сакавіка 2000 году кіраўнік Апэратыўнай групы праектаваньня Сеціва (АГПС) Фрэд Бэйкер і старшыня Сеціўнага таварыства па наданьні імёнаў і нумароў (СТНІН) Майк Робэртс падпісалі Мэмарандум паразуменьня датычна тэхнічнай працы Сеціўнай управы наданьня нумароў (СУНН). Паводле пункту 4.1, «СУНН будзе надаваць і ставіць на ўлік уласьцівасьці Інтэрнэт-пратаколу толькі паводле мерак і парадку, вызначанага ЗК (запытамі камэнтароў ад АГПС), у тым ліку прапанаваныя, чарнавыя і поўныя запісы стандартаў Сеціва і лепшай бягучай практыкі». Згодна з пунктам 4.4, «СУНН мае зрабіць даступнымі грамадзкасьці анлайн і задарма зьвесткі пра кожнае бягучае наданьне, у тым ліку кантактныя зьвесткі ўпаўнаважанай асобы». Паводле пункту 4.5, «СУНН мае забясьпечыць грамадзкасьці ўмовы для анлайн-запыту наконт наданьня ўласьцівасьці Інтэрнэт-пратаколу»[2].

Кіраўнікі

рэдагаваць
  1. ^ Валентына Пашкевіч. Authority // Ангельска-беларускі слоўнік / Сяргей Шупа. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — С. 85. — 1028 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6783-15-1
  2. ^ Фрэд Бэйкер, Майк Робэртс. Мэмарандум паразуменьня датычна тэхнічнай працы Сеціўнай управы наданьня лікаў (анг.) // Камітэт кіраўнічага нагляду АГПС, 2018 г. Праверана 9 кастрычніка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Кантакты (анг.) // Сеціўная ўправа наданьня нумароў, 2018 г. Праверана 9 кастрычніка 2018 г.