Haggard
Haggard (па-беларуску: Хэ́гэд) — нямецкі сымфанічны мэталёвы музычны гурт, заснаваны ў 1989 року[1]. Група камбінуе клясычную і старадаўнюю музыку з дэз-дум-мэталам.
Haggard | |
Haggard і Альлі Сторх (2009) | |
Гады | ад 1989 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Нямеччына |
Жанр | |
Выдавец | Beggars Banquet Records[d] |
Былыя ўдзельнікі |
|
www.haggard.de |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗаснавальнікам гурту стаў вакаліст, гітарыст і кампазытар Асіс Насэры, які зьяўляецца аўтарам усяе музыкі і тэкстаў «Haggard». Напачатку «Haggard» іграў дэз-мэтал[2].
Пасьля выхаду першай дэма-стужкі «Introduction» (1992) гурт зьмяніў стыль музыкі на больш сымфанічныя мэлёдыі з клясычнымі інструмэнтамі ды фальклёрным. Дэбютны альбом «And Thou Shalt Trust… the Seer» 1997 року прадэманстраваў моцны ўплыў музыкі Рэнэсансу. Тэматыка песьняў адпаведна была рэлігійнай і містычнай.
У другім альбоме «Awaking the Centuries» (2000) працягваецца тэматыка эпохі Адраджэньня. Альбом прысьвечаны жыцьцю прадказальніка Настрадамуса. Ва ўводзінах выкарыстаная музыка Сяргея Рахманінава. Зь ім гурт двойчы гастраляваў па Мэксыцы. У гэты час склад гурту дасягнуў найбольшай колькасьці ў сваёй гісторыі — 21 музыка.
У 2004 выйшаў трэці альбом гурту «Eppur Si Muove» (па-італьянску: І ўсё-ткі яна круціцца), які апавядае біяграфію італійскага навукоўца Галілео Галілея, прысуджанага каталіцкай царквой да хатняга арышту па абвінавачаньні ў ерасі за падтрымку капэрнікавай тэорыі вярчэньня Зямлі вакол Сонца.
У 2008 року выйшаў чацьверты альбом гурту «Tales of Ithiria», у аснову якога пакладзеная фантастычная гісторыя. Дзеяньне адбываецца ў Сярэднявеччы ў выдуманай краіне Ітырыя. Гучаньне стала менш цяжкім, частка інструмэнтаў замененая сынтэзатарам.
19 красавіка 2010 гурт зладзіў першы выступ разам з сымфанічным аркестрам у баўгарскім месьце Плоўдыў.
У цяперашні час гурт працуе над пятым альбомам, тэмай якога будуць казкі братоў Грым.
Дыскаграфія
рэдагавацьДэма-запісы
рэдагаваць- «Introduction» (1992)
- «Progressive» (1994)
- «Once… Upon a December’s Dawn» (1995)
Студыйныя альбомы
рэдагавацьРок | Назва | Макс. пазыцыя | ||
---|---|---|---|---|
GER[3] | SWI[4] | |||
1997 | «And Thou Shalt Trust… the Seer» | — | — | |
2000 | «Awaking the Centuries» | 64 | — | |
2004 | «Eppur Si Muove» | 47 | — | |
2008 | «Tales of Ithiria» | 37 | 89 | |
2013 | And Thou Shalt Trust… the Seer (Remastered) | — | — |
Жывыя запісы
рэдагаваць- «Awaking the Gods: Live in Mexico» (2001)
DVD і відэа
рэдагавацьСклад
рэдагавацьЦяперашні склад
рэдагаваць- Асіс Насэры — сьпеў, гітара
- Джакама Асторры — бас-гітара
- Яніка Грос — сапрана
- Франк Шумахер — тэнар
- Кляўдыё Кварта — гітара
- Алін Дэйнэрт — скрыпка
- Івіца Крамгэльлер — кантрабас
- Ліза Гэльміх — альт
- Ганна Эбэрляйн — альт
- Касмін Нэшыта — скрыпка
- Яганэс Шляермахер — віялянчэль
- Флярында Гофман — віялянчэль
- Ганс Вольф — фартэпіяна, клявішныя
- Інгрыд Нецэр — фартэпіяна, клявішныя
- Маўрыцыё Джуолё — ударныя, пэркусія
- Стэфана Сабо — габой
- Каталіна Попа — флейта
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Флярыян Бартль — габой, ангельскі ражок
- Джудыт Маршал — скрыпка
- Фіфі Фурман — тэнар, бас
- Даратэя Зялінскі — скрыпка
- Марк Пэндры — клярнэт
- Сасэма — сьпеў
- Габі Кос — сьпеў сапрана
- Робэрт фон Грэдынг — клярнэт
- Крыстаф фон Застраў — флейта
- Дані Клюп — гітара
- Катрын Пэхляф — арфа
- Карын Бодэмюльлер — сьпеў
- Флярыян Шнэльлінгер — пэркусія
- Эндзі Нэд — бас-гітара
- Робін Фішэр — бас-гітара
- Эндзі Гэмбэргер — сьпеў
- Кэтрын Герц — віялянчэль
- Андрэас Пэшке — флейта
- Мануэля Кральлер — сьпеў сапрана
- Сузана Элерс — сьпеў сапрана
- Вераніка Крамгэльлер — сьпеў сапрана
- Джонатан Ўайнот — гітара
- Міхаэль Штапф — скрыпка
- Андрэас Фухс — валторна, пэркусія, ударная ўстаноўка
- Лінда Антанэцьці — габой
- Штэфі Герц — альт
- Патрыцыя Круг — віялянчэль
- Люз Марсэн — ударныя, пэркусія
- Міхаэль Шум — пэркусія
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Haggard (анг.) Encyclopaedia Metallum Праверана 26 ліпеня 2013 г.
- ^ Chris True. Haggard (анг.) AllMusic Праверана 26 ліпеня 2013 г.
- ^ Chartverfolgung / Haggard / Longplay (ням.) musicline.de. PHONONET GmbH. Праверана 26 ліпеня 2013 г.
- ^ Discographie Haggard (ням.) hitparade.ch. Hung Medien. Праверана 26 ліпеня 2013 г.