Myspace
сацыяльная сетка ЗША
Myspace (ад My space, «мой абшар»; гучыць як майспэ́йс) — папулярная міжнародная сацыяльная сетка (сайт сеткавых суполак, блог-плятформа), на якой прадстаўлена магчымасьць стварэньня суполак па зацікаўленасьцях, пэрсанальных профіляў, вядзеньне блогаў, разьмяшчэньне фота-, відэа- і музычнага зьместу. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Бэвэрлі-Гілз, дзе займае частку офіснага будынку свайго непасрэднага ўладальніка Fox Interactive Media. У сваю чаргу, уладальнікам Fox Interactive (а адпаведна і MySpace), зьяўляецца News Corporation, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Нью-Ёрку.
Myspace | |
Тып | сайт сеткавых суполак |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская |
Уладальнік | News Corporation |
Аўтар | Томас Андэрсан Крыстафэр ДэВульф |
Пачатак працы | 2003 |
Камэрцыйны? | так |
Рэгістрацыя | неабходна для большасьці сэрвісаў |
Актуальны стан | актыўны |
Рэйтынг Alexa | 6 |
www.myspace.com |
Наведвальнасьць
рэдагаваць- Паводле зьвестак Alexa Internet, MySpace займае шостае месца ў сьвеце па папулярнасьці сярод ангельскамоўных інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама шостае месца сярод міжнародных сайтаў і трэцяе месца ў Злучаных Штатах. У некаторыя тыдні сайт дасягаў вяршыні чарту. Такім чынам, сайт дасягнуў большае папулярнасьці, чым падобныя інтэрнэт-рэсурсы, дамогшыся ў выніку 80% наведвальнасьці ад агульнага ліку сеткавай актыўнасьці карыстальнікаў падобных рэсурсаў. Ён стаў займаць значную частку сучаснае масавае культуры, асабліва ў ангельскамоўных краінах.
- Па паведамленьні сайту прырост ліку зарэгістраваных карыстальнікаў (рахункаў) складае 250 000 у дзень.