Е́рась альбо гэрэзія (па-грэцку: αἵρεσις — «выбар, кірунак, думка») — сьвядомы адыход ад дагматаў веры, які па-новаму тлумачыць раней прынятыя каноны рэлігійнага вучэньня; вылучэньне са складу царквы новай грамады. У шырокім сэнсе «ерасьсю» называюць любое сьвядомае адмаўленьне ці скажэньне таго вучэньня, якое лічыцца ісьцінным.

Галілео Галілей, асуджаны за ерась

Вызначэньні

рэдагаваць

Ератыкі звычайна не вызначаюць свае перакананьні як ерэтычныя. Ерась — гэта пераацэнка каштоўнасьцяў у рамках ўсталяванай сыстэмы вераваньняў. Да прыкладу, каталікі называлі пратэстантаў ерэтыкамі, ў той час як некаторыя некаталікі разглядалі каталіцызм як «Вялікае адступніцтва».

У сучаснай мове тэрмін мае адмоўнае адценьне, таму ў Расейскай праваслаўнай царкве выкарыстоўваецца слова «інаслаўе», якому надаецца прыкладна той жа сэнс, аднак без адмоўнай ацэнкі, якую тэрмін «ерась» набыў у новазапаветных пасланьнях. Прычына такой зьявы заключаецца ў тым, што прымалася толькі адная ісьціна Хрыста: лічылася, што ніводная альтэрнатыўная ісьціна не магла забясьпечыць чалавеку збаўленьня.

Вытворныя паняткі

рэдагаваць
  • Ерасія́рх (па-грэцку: αἱρεσιάρχης) — галава ерэтычнай рэлігійнай абшчыны ці руху.
  • Ераты́к (па-грэцку: αἱρετικός) — прыхільнік ерэтычнай ідэалёгіі, чалец ерэтычнай абшчыны.

З пункту гледжаньня артадаксальнага хрысьціянства наступныя вучэньні традыцыйна лічацца ерэтычнымі:

Глядзіце таксама

рэдагаваць