Gazeta Grodzieńska
«Gazeta Grodzieńska» (па-беларуску: «Гарадзенская газэта») — першае пэрыядычнае выданьне на тэрыторыі сучаснае Беларусі. Выходзіла ў пэрыяд з 1776 па 1783 гг.[1] Вядомыя №№: 1776, травень; 1777—1778 зьвестак няма; 1779, № 1—53; 1780, № 2—52 (28 сьнежня); 1781— 1783 зьвестак няма[2].
Gazeta Grodzieńska | |
Тып | газэта |
---|---|
Заснаваная | 1776, травень |
Закрытая | 1783 |
Мова | польская |
Штаб-кватэра | Гародня |
Gazeta Grodzieńska у Вікісховішчы |
Ініцыятарам выхаду газэты стаўся гарадзенскі староста Антоні Тызэнгаўз. Выданьне друкавалася ў ягонай друкарні на польскай мове раз у тыдзень на двух старонках фарматам 15х20 см (у некаторых выпадках аб’ём павялічваўся ўдвая).
У перадавых артыкулах абмяркоўваліся надзённыя грамадзка-палітычныя праблемы, што на той час было рэдкай зьявай. Выданьне пісала, у прыватнасьці, аб прыгнёце на захопленых Прусіяй польскіх землях, рабоце сойму, выбарах дэпутатаў. Выходзілі матэрыялы аб міжнародных падзеях, напрыклад, аб вайне за незалежнасьць у Паўночнай Амэрыцы, канфліктах паміж Аўстрыяй і Прусіяй, аб наведаньні расейскай імпэратрыцай Кацярынай ІІ Полацку. Газэта публікавала інфармацыю пра падзеі ў Горадні (канцэрт і ілюмінацыя ў студзені 1779, публічныя экзамэны ў школе ў 1780). Зьмяшчаліся аб’явы аб выдадзеных кнігах, зьбеглых прыгонных, продажы і арэндзе маёмасьці і інш.
Па патрабаваньні караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Горадні была ўведзеная пасада газэтнага цэнзара, пад націскам якога рэдакцыйныя артыкулы часам замяняліся паведамленьнямі зь іншых выданьняў.
Апошні выяўлены нумар газэты ад 28 сакавіка 1780.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Indeks rzeczowy (пол.). Polska Bibliografia Literacka. Праверана 4 лістапада 2009 г.
- ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 192 (№ 1568). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
Літаратура
рэдагаваць
|
|