Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля»
Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля» (па-ангельску: Chernobyl Children International (Ірляндыя), Chernobyl Children's Project International (ЗША)) — міжнародная (ірляндзка-амэрыканская) няўрадавая гуманітарная арганізацыя, якая дапамагае дзецям і сем’ям зь Беларусі, а таксама з паўночых раёнаў Украіны і захаду Расеі, што пацярпелі ў выніку чарнобыльскай катастрофы. Міжнародна прызнаная як найбуйнейшы дастаўнік гуманітарнай дапамогі ў Беларусь[2]. У 2004 годзе атрымала кансультатыўны статус як няўрадавая арганізацыя пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў[3]. Адзіная арганізацыя, якая мае такі статус, зь ліку тых, што працуюць у чарнобыльскім рэгіёне[4].
Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля» | |
па-ангельску: Chernobyl Children International (Ірляндыя), Chernobyl Children's Project International (ЗША) | |
Абрэвіятура | CCI, CCPI |
---|---|
Дэвіз | «Надзея ёсьць — гэта ты!» (па-ангельску: There is hope. It’s you.) |
Дата ўтварэньня | 1991 (Ірляндыя), 2001 (філія ў ЗША) |
Тып | міжнародная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя |
Мэта | гуманітарная |
Штаб-кватэра | Корк (Ірляндыя) |
Месцазнаходжаньне | Ballycurreen Industrial Estate, Kinsale Road, Cork, Ireland |
Каардынаты | 51°54′ пн. ш. 8°28′ з. д. / 51.9° пн. ш. 8.467° з. д.Каардынаты: 51°54′ пн. ш. 8°28′ з. д. / 51.9° пн. ш. 8.467° з. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Ірляндыя, ЗША, Вялікабрытанія |
выканаўчы дырэктар | Эдзі Роўч (па-ангельску: Adi Roche) |
Колькасьць валянтэраў | 6000[1] |
Сайт |
Adi Roche’s Chernobyl Children International (Ірляндыя) Chernobyl Children's Project International (ЗША) |
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьСтворана ў 1991 годзе грамадзянкай Ірляндыі Эдзі Роўч (па-ангельску: Adi Roche). У той час актывістка арганізацыі, якая змагалася за ядзернае раззбраеньне, Эдзі Роўч атрымала па факсе зварот групы беларускіх і ўкраінскіх доктараў, якія прасілі дапамогі ў вывазе дзяцей з забруджаных раёнаў. Першы год Эдзі працавала сама і арганізавала адпачынак у Ірляндыі для некалькіх беларускіх дзяцей. Потым арганізацыя вырасла і аб’яднала намаганьні дзяржаўных і няўрадавых партнэраў у Ірляндыі, ЗША, Беларусі, імпэт і адданасьць тысячаў добраахвотнікаў у чарнобыльскіх рэгіёнах.
Дапамога Беларусі
рэдагаваць- Арганізаваны аздараўленчы адпачынак у Ірляндыі 21 тысячы дзяцей
- У Беларусь, заходнюю Расею і Ўкраіну пастаўлена гуманітарнай дапамогі на суму ў 90 мільёнаў эўра
- Фінансаваныя інавацыйныя дасьледаваньні дырэктара незалежнага беларускага інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад» Васіля Несьцярэнкі
- Фінансаваныя і арганізаваныя хірургічныя апэрацыі для 20 тысячаў дзяцей, якія цярпелі ад сардэчнага дэфэкту, вядомага як «чарнобыльскае сэрца»
- Спэцыялізаваныя хірургічныя апэрацыі за межамі Беларусі атрымалі больш за 300 дзяцей
- Адбудаваны і адноўлены прытулак псыхічнай дапамогі Веснава, які быў прызнаны міністэрствам працы і сацыяльнай абароны найлепшай установай гэтага кірунку ў Беларусі
- Куплены кардыялягічны аксымэтар «Саманэтыкс», прылада, што выратоўвае жыцьці 175 дзяцей у год, якім робіцца апэрацыя шунтаваньня на сэрцы
- Адбудаваныя і адноўленыя сацыяльныя цэнтры па ўсёй Беларусі; яны прадастаўляюць шырокае кола сацыяльных, мэдычных і адукацыйных паслугаў для больш чым 60 тысячаў карыстальнікаў на кожны цэнтар[5]
Партнэры
рэдагавацьУ Беларусі[6]
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
- Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- Беларускія няўрадавыя арганізацыі «Надзея на будучыню», «Надзея і дамы для дзяцей», «Voluntas», «Дзеці ў небясьпецы», Беларускі дзіцячы фонд, «Art Medica», асацыяцыя ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш.
За межамі Беларусі[7]
- Праграма разьвіцьця ААН (UNDP)
- Міжнародная чарнобыльская сетка інфармацыйных рэсурсаў (ICRIN)
- Упраўленьне ААН для каардынацыі па гуманітарных пытаньнях (OCHA)
- Міжнародны Чырвоны крыж
- Інстытут радыялягічнай аховы Ірляндыі (RPII)
- Міністэрства замежных справаў і ірляндзкай дапамогі Ірляндыі
- Міністэрства юстыцыі, роўнасьці і прававой рэформы Ірляндыі
- Міністэрства адукацыі і навукі Ірляндыі
- Швайцарскае агенцтва супрацоўніцтва дзеля разьвіцьця
- Міжнародны фонд «Дзіцячае сэрца» (ЗША)
- Нацыянальны інстытут аховы здароўя (ЗША)
- Апэрацыя «Усьмешка» (ЗША)
- Беларускія амбасады ў Лёндане (Вялікабрытанія) і Вашынгтоне (ЗША)
Міжнароднае прызнаньне
рэдагаваць- Заснавальніца і кіраўнік арганізацыі Адзі Рош(d) узнагароджаная ордэнам Францішка Скарыны[8] і ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[9]
- Дакумэнтальны фільм аб дзейнасьці арганізацыі «Чарнобыльскае сэрца» (Chernobyl Heart) атрымаў у 2004 годзе прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва «Оскар» [10]
- Арганізацыя атрымала ў 2006 годзе спэцыяльную адзнаку Кангрэсу ЗША за выдатную гуманітарную працу[11].
- Кіраўнік арганізацыі Эдзі Роўч атрымала ў 2010 годзе ўзнагароду «Сьвет дзяцей», вядомую як Нобэлеўская прэмія для дзяцей, і ахвяравала яе для фінансаваньня хірургічных апэрацыяў для дзяцей з пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў Беларусі і Ўкраіны[12].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Adi Roche's Chernobyl Children International Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ Chernobyl Children International Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ CCI Official UN NGO Status Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ CCI - Агульныя зьвесткі Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ Тамсама Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ Партнэры CCI Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ Тамсама Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №101 ад 6 сакавіка 1998 году Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 686 ад 31 траўня 2006 году Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ The Internet Movie Databse Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ Chernobyl Children International Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ Chernobyl campaigner Adi Roche scoops ‘Nobel prize for children’, The Irish Examiner, 3 лістапада 2010 году Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Adi Roche’s Chernobyl Children International (Ірляндыя)
- Chernobyl Children's Project International (ЗША)
- Эди Роуч: «Каждый должен раскрыть свой дар»(недаступная спасылка)
- Визит в Республику Беларусь ирландской делегации
- В Беларуси с визитом находятся руководители ирландской благотворительной организации «Проект детям Чернобыля»(недаступная спасылка)
- Милосердие: первый дом, но не последний… (недаступная спасылка)
- Друзья познаются в беде
- "Проект детям Чернобыля" займется саркофагом на ЧАЭС
- В Беларусь прибыла колонна с гуманитарной помощью из Ирландии
- Ирландия окажет Белоруссии гуманитарную помощь на 2,5 млн. евро
- Выступ пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН А.Дапкюнаса на спэцыяльным памятным пасяджэньні Гэнеральная Асамблеі ААН з нагоды 20-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы