Фонд школы Рамапа «Дзецям Чарнобыля»
Фонд шко́лы Рама́па «Дзе́цям Чарно́былю» (па-ангельску: Ramapo Children of Chernobyl Fund) — амэрыканскі школьны дабрачынны фонд, які ў 1990-х гадох аказваў маштабную гуманітарную дапамогу дзецям з пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў Беларусі.
Фонд школы Рамапа «Дзецям Чарнобыля» | |
па-ангельску: Ramapo Children of Chernobyl Fund | |
Дэвіз | «Зрабі сьвет лепей» (па-ангельску: Make a difference) |
---|---|
Тып | недзяржаўная дабрачынная арганізацыя |
Юрыдычны статус | некамэрцыйная фундацыя |
Мэта | гуманітарная |
Штаб-кватэра | Спрынг-Вэлі (штат Нью-Ёрк, ЗША) |
Каардынаты | 41°6′ пн. ш. 74°2′ з. д. / 41.1° пн. ш. 74.033° з. д.Каардынаты: 41°6′ пн. ш. 74°2′ з. д. / 41.1° пн. ш. 74.033° з. д. |
сустаршыня | Дон Кэрнз (па-ангельску: Don Cairns) |
сустаршыня | Пэт Дэфранчэска (па-ангельску: Pat DeFrancesco) |
Заснавальнікамі і галоўнай рухавай сілай фонду былі выкладчык гісторыі сярэдняй школы Рамапа ў г. Спрынг-Вэлі (штат Нью-Ёрк, ЗША) Дон (Дональд) Кэрнз і Пэт (Патрыцыя) Дэфранчэска.
Фонд распачаў сваю працу ў 1990 годзе[1]. Школа Рамапа ў Спрынг-Вэлі была цэнтрам збору сродкаў для набыцьця гуманітарнай дапамогі. У гэтай працы ўдзельнічалі амаль усе навучэнцы школы. Мясцовыя фармацэўтычныя кампаніі ахвяравалі ў фонд лекі і мэдычныя сродкі[2].
Партнэрам фонду ў Беларусі было Беларускае таварыства сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі.
За час сваёй працы фонд паставіў у Беларусь лекаў, мэдыцынскіх рэчаў для шпіталяў і цацак для дзіцячых дамоў агульным коштам 20 мільёнаў даляраў ЗША[3].
Гуманітарны ўнёсак фонду ў чарнобыльскія намаганьні Беларусі быў адзначаны Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ліст заснавальнікаў фонду да кангрэсмэна Б. Гілмана, 15 траўня 1996 году Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ Радыё Свабода, 9 красавіка 1996 году Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ Выступ кангрэсмэна Бэнджаміна Гілмана ў Кангрэсе ЗША, 26 чэрвеня 1996 году Праверана 25 кастрычніка 2011 г.
- ^ Ліст Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь заснавальнікам фонду, 29 красавіка 1996 году Праверана 25 кастрычніка 2011 г.