Аўдотка

(Перанакіравана з «Burhinus oedicnemus»)

Аўдо́тка, палянік[1] (па-лацінску: Burhinus oedicnemus) — птушка сямейства аўдоткавых. Адзіны прадстаўнік роду і сямейства ў фаўне Беларусі.

Аўдотка
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадСеўцападобныя
СямействаАўдоткавыя
РодBurhinus
ВідАўдотка
Бінамінальная намэнклятура
Burhinus oedicnemus
Арэал

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Птушка дасягае ў даўжыню 45 см, размах крылаў — 80 см, даўжыня крыла — 25 см, хваста — 13 см. Маса да 370—450 г. Апярэньне верхніх частак цела такога ж колеру як у жаўрукоў; пёры іржава-шэрыя з чорна-бурымі палосамі; ніжні бок цела жаўтлява-белы; махавыя і рулявыя пёры — чорныя. Дзюба кароткая, вочы жоўтыя вялікія ў сувязі са змрокавым спосабам жыцьця. На нагах па 3 пальцы. Дзякуючы афарбоўцы можа добра маскавацца. Голас — звонкі «Тар-ці … Тар-ці-ці-ліі».

Месцы пражываньня

рэдагаваць

Радзіма гэтых птушак — Паўднёвая Эўропа, Паўночная Афрыка і Цэнтральная Азія. У Беларусі заходзіць пэрыфэрыйная паўночная частка арэалу. Дадзеная птушка як правіла жыве ў стэпах і пустэльнях, птушка не чародная, аддае перавагу адзіноце. Актыўная ноччу, добра бегае і лётае. Насяляе пустынную, стэпавую і лесастэпавай зоны.

Харчаваньне

рэдагаваць

Гэта драпежная птушка, аснову яе рацыёну скаладаюць казуркі, сьлімакі, жабы, яшчаркі, мышы, і, магчыма, яйкі іншых птушак.

Размнажэньне

рэдагаваць

Пачынаецца ў красавіку, гняздо будуецца ў зямлі, як правіла самка адкладае 2—3 яйкі, якія па памеры можна параўнаць з курыным. Наседжваньне каля 26 сутак. Птушаняты пачынаюць лётаць ва ўзросьце каля 40 сутак.

Вельмі рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай зьнішчэньня. У 1950 годзе назіралася ў Шчучынскім і Ваўкавыскім раёнах, у 1956 годзе — у Койданаўскім раёне. Апошнія дзесяцігодзьдзі рэгістравалася толькі ў Брагінскім раёне. Нідзе больш на гнездаваньні ў Беларусі не адзначалася. Сучасная колькасьць віду атаксоўваецца ў 1—10 пар, што складае менш за 1% ад усёй эўрапейскай папуляцыі. З 1981 году занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Таксама занесена ў Чырвоныя кнігі Польшчы, Расеі, Украіны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць